29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца з курсам даляра?

6
Што адбываецца з курсам даляра?

Тыдзень пачаўся з дзікага скачку ўверх кошту амерыканскай валюты.

У шоку знаходзяцца біржы, банкі і людзі ля абменнікаў. Усе разумеюць, што з рублём адбываецца нешта не тое, але ніхто не можа растлумачыць, у чым справа? Біржавыя інструменты паказваюць, што валюты наадварот павінны - таннець, а яны рвуцца ўверх, піша сайт infobank.by.

Курсы даляра і еўра пачалі «біць рэкорды» яшчэ ў пятніцу ўвечары, на фоне кошту нафты, што таннее. Але раніца панядзелка, 28 верасня, выдалася куды больш «гарачай». На Маскоўскай біржы курс даляра ў пачатку таргоў скокнуў да 79 RUB, на гэтым узроўні ён быў 2 красавіка 2020 года, у разгар ўсеагульнага карантыну і рэзкага зніжэння коштаў нафты. Еўра узляцеў амаль да 91,5 RUB.

Што ж адбылося за выходныя? Эканамічнымі прычынамі растлумачыць такі рост немагчыма. Нафта і на мінулым тыдні хадзіла туды-сюды - не ў ёй справа. Акрамя таго, многія расейскія экспэрты ўважаюць, што ўвядзенне новых санкцый супраць Расеі малаверагоднае - там і так ужо няма куды закручваць гайкі.

Хутчэй за ўсё, попыт на валюту ў РФ падскочыў на фоне вайны паміж Арменіяй і Азербайджанам, якая пачалася ў нядзелю, 27 верасня. Занепакоенасць вайсковымі дзеяннямі ўжо выказалі Расея, Грузія, ЕЗ, ЗША, ААН і Папа Рымскі. Сітуацыя ўскладняецца тым, што, паводле некаторых звестак, падтрымку Азербайджану аказвае Турцыя - атрымліваецца, што канфлікт відавочна выйшаў за рамкі супрацьстаяння дзвюх дзяржаў. Расея, у сваю чаргу, звязана з Арменіяй абавязаннямі ў рамках Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Таму існуе верагоднасць, што РФ таксама можа ўвязацца ў вайсковае сутыкненне на баку Ерэвана.

Падобны палітычны расклад павышае эканамічныя рызыкі і выклікае занепакоенасць інвестараў.

Калі Расея ўсё-такі падтрымае адзін з бакоў, курсы валют падскочаць яшчэ мацней!

Як следства, у панядзелак, 28 верасня, курс даляра на Маскоўскай біржы узляцеў на 1,8518 рубля, да 78,6713 RUB. Еўра прадаецца на ўзроўні 91,5 RUB. Акрамя таго, ніякай тэндэнцыі да паслаблення курсаў даляра і еўра ў Расеі пакуль што не назіраецца.

Беларускі рубель не застаўся ў баку і люстрана адрэагаваў на «кіданні» расейскага калегі. Вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 28 верасня выглядаюць наступным чынам:

курс даляра падскочыў на 0,0272 (1,05%), да 2,6264 беларускага рубля

курс еўра ўзляцеў на 0,0252 (+ 0,83%), да 3,0570 беларускага рубля

расейскі рубель патаннеў на 0,0448 (-1,32%). У выніку, за расейскую валюту даюць 3,3365 беларускага рубля, за сотню

Як рэагуюць курсы ў беларускіх абменніках на скокі на біржы?

Паводле стану на 13.00 28 верасня ў Менску некаторыя банкі купляюць даляры па 2,625 BYN, а прадаюць па 2,67. У рэгіёнах некаторыя банкі просяць за даляр 2,7 BYN!

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках