19 красавiка 2024, Пятніца, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка заявіў аб аднаўленні перамоў аб «дарожных картах» з Расеяй

50
Сямашка заявіў аб аднаўленні перамоў аб «дарожных картах» з Расеяй
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА
ФОТА: DELFI

Паводле ягоных слоў, з 30 карт узгодненыя «28 з паловай».

Пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка заявіў, што Менск і Масква аднавілі перамовы аб дарожных картах, паведамляе ТАСС.

"Можна так сказаць (што дыялог аднавіўся аб дарожных картах - заўв. ТАСС), - сказаў Сямашка - Гэта ўжо не з'яўляецца сакрэтам, першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў быў у Маскве на мінулым тыдні, і ўжо там сустракаліся з [расейскім віцэ-прэм'ерам ] Аляксеем Аверчуком, абмяркоўвалі алгарытм і гэтак далей". "Яны (дарожныя карты - заўв. ТАСС), не ведаю, як будуць называцца, але іх трэба актуалізаваць у часе", - дадаў Сямашка.

Паводле ягоных слоў, усяго было "30 карт, 28 з паловай з іх былі ўзгодненыя". "Былі нейкія моманты [складаныя] аб цане газу і кампенсацыі падатковага манеўру з нафтай. Гэтыя карты патрабуюць больш дэталёвага абмеркавання, астатняе ўсё ўзгоднена, - сказаў амбасадар. - Там тэрміны якія былі? Мы павінны былі ўвесці пэўныя нормы, міжурадавыя дамовы з 1 студзеня 2020 года, а сёння ўжо, дзякуй богу, кастрычнік надыходзіць. Усе зрушылася ў часе". Паводле ягоных слоў, пазіцыя бакоў у тым, каб дамова аб "саюзнай дзяржаве" была выкананая ў поўным аб'ёме.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках