24 красавiка 2024, Серада, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Францыі Макрон выказаўся аб мірным пераходзе ўлады ў Беларусі

52
Прэзідэнт Францыі Макрон выказаўся аб мірным пераходзе ўлады ў Беларусі
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: AFP

Пра гэта ён заявіў пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Вільні.

Францыя, Нямеччына і Еўразвяз імкнуцца падштурхнуць беларускія ўлады да згоды на пасярэдніцтва АБСЕ. Пра гэта прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў у аўторак на сустрэчы са студэнтамі Віленскага ўніверсітэта, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мы гаварылі пра гэта з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Цяпер наша мэта палягае ў тым, каб такое пасярэдніцтва адбылося ў найбліжэйшыя дні або тыдні», - сказаў францускі лідар.

На ягоную думку, Беларусь «мае патрэбу ў такім працэсе, які б забяспечыў мірны пераход улады. Гэта дазволіла б прызнаць усе складовыя часткі грамадзянскай супольнасці краіны, забяспечыць вызваленне з турмаў тых, хто ўтрымліваецца там за сваю палітычную дзейнасць. І правесці свабодныя выбары пад міжнародным назіраннем.

«З гэтай мэтай мы, з аднаго боку, маем намер праводзіць палітыку ціску на Менск з дапамогай санкцый. А з іншага - весці дыялог з Расеяй, бо мы не зможам дамагчыся тут вынікаў без удзелу прэзідэнта Пуціна на гэтым этапе», - падкрэсліў Макрон.

«Мы ўжо цалкам выразна заяўлялі ў жніўні, што ўважалі б за памылку і недапушчальную правакацыю, калі б Расея ўмяшалася з выкарыстаннем вайскоўцаў або сіл паліцыі. Гэта павінна заставацца ўнутранай справай Беларусі, без умяшання яе суседзяў, і мы ўсе разам павінны весці справу да такога пасярэдніцтва», - дадаў французскі лідар.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках