25 красавiка 2024, Чацвер, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі актывіст: Улада разумее толькі адзін аргумент – плошчу

13
Берасцейскі актывіст: Улада разумее толькі адзін аргумент – плошчу

Дэманстранты супраць завода АКБ пад Берасцем адрэагавалі на навіну аб прадаўжэнні будоўлі.

Як стала вядома, будаўніцтва акумулятарнага завода пад Бнрасцем прадоўжаць. Для «Салiдарнасцi» сітуацыю вакол скандальнай будоўлі пракаментаваў берасцейскі актывіст Дзмітрый Бекалюк.

- З майго пункту гледжання, гэтая пастанова (аб скасаванні прыпынення будаўніцтва) кажа пра тое, што з моманту яе прыняцця ўсе абяцанні Лукашэнкі, дадзеныя берасцейцам, з нагоды правядзення рэферэндуму, страцілі дзеянне. Вышэйшай службовай асобай было выразна заяўлена, я асабіста прысутнічаў на той сустрэчы (22 чэрвеня - заўв.), што ніякіх пусканаладачных работ на заводзе не будзе да правядзення рэферэндуму.

За гэты час выканаўчая ўлада не зрабіла нічога, каб ініцыятыва была рэалізаваная.

Берасцейцаў нахабна падманулі. Калі Лукашэнка клянецца, абяцаючы, што лёс завода вызначыць рэферэндум, а потым улада дазваляе пусканаладачныя работы, то для мяне відавочна, што права і закон у нашай краіне не працуюць.

Мы маем намер звярнуцца ў прыродаахоўныя структуры Расеі і Польшчы, а таксама ў міжнародныя экалагічныя арганізацыі, каб данесці да іх нашу пазіцыю. А яна засталася нязменнай: гэты завод уяўляе пагрозу экалагічнай бяспецы.

Улада выступіла на баку бізнэсоўцаў, набліжаных да яе самой. З майго пункту гледжання, цяпер усё стала на свае месцы.

Улада паказала, чаго яна вартая і чаго вартыя для яе інтарэсы звычайных грамадзян. Яна разумее толькі адзін аргумент - плошчу. І мы, вядома ж, будзем бараніць сваё права на бяспечнае жыццё і здароўе, сваё і сваіх дзяцей.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках