19 красавiка 2024, Пятніца, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч атрымае найвышэйшую культурную ўзнагароду Даніі

4
Святлана Алексіевіч атрымае найвышэйшую культурную ўзнагароду Даніі
СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ

Прэмію Sonning уручаюць раз на два гады.

Прэмію Sonning 2021 атрымае лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў літаратуры, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мы з нецярпеннем чакаем магчымасці вітаць Святлану Алексіевіч і адзначыць яе працы і ўнёсак у еўрапейскую культуру», - сказаў Хэнрык Вегенер, рэктар Капенгагенскага ўніверсітэта, які ўручае ўзнагароду.

«Яе намаганні ў стаўленні да народа Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні - відавочнае прадаўжэнне справы яе жыцця, якое патрабуе яшчэ большага прызнання яе мужнасці».

Прэмія Sonning - гэта найвышэйшая ўзнагарода Даніі ў галіне культуры, якая прысуджаецца раз на два гады за выдатны ўнёсак у еўрапейскую культуру.

Прэмія, названая ў гонар дацкага пісьменніка Карла Ёхана Сонінга (1879-1937), была ўпершыню прысуджаная ў 1950 годзе Уінстану Чэрчылю.

Сярод іншых папярэдніх лаўрэатаў - Нільс Бор, Лоўрэнс Аліўе, Інгмар Бергман, Вацлаў Гавел, Ёрн Утзон і Ларс фон Трыер.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках