26 кастрычнiка 2020, панядзелак, 10:11
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка заразіўся каранавірусам

28
Пятро Парашэнка заразіўся каранавірусам
ФОТА: ЕРА

Пяты прэзідэнт Украіны лечыцца ад каранавіруснай інфекцыі дома.

Пяты прэзідэнт Украіны, дэпутат Вярхоўнай Рады ад «Еўрапейскай салідарнасці» Пятро Парашэнка захварэў COVID-19. Пра гэта ён паведаміў у Facebook.

«Атрымаў станоўчы тэст на COVID-19. Не своечасова. Вельмі шкадую, што вымушаны зрабіць перапынак у паездках па рэгіёнах. За шэсць апошніх гадоў прывык пераносіць хваробы на нагах. Але гэтая - больш падступная. Значна больш падступная», - напісаў Парашэнка.

З яго слоў, з 29 верасня ён лечыцца дома.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».