«Квартал 95» скасаваў канцэрты ў Беларусі
2- 29.09.2020, 21:55
- 22,409
Пастанову аб скасаванні выступленняў украінскія артысты патлумачылі цяперашнімі падзеямі ў краіне.
Студыя «Квартал 95» заявіла, што скасоўвае запланаваныя на лістапад гэтага года канцэрты ў Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Квартала ў Instagram.
Пастанову аб скасаванні выступленняў артысты патлумачылі цяперашнімі падзеямі ў свеце і краіне.
У Беларусі восьмы тыдзень працягваюцца масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.