29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страйкуй, Беларусь!

21
Страйкуй, Беларусь!
Фота: ТАСС

Беларускі рабочы клас перад вачамі ва ўсіх стварае гісторыю.

Зварот да беларускіх рабочых апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусь страйкуе!»:

- Рабочыя! На нашых вачах вы робіце гісторыю. Вы больш не дадатак да станка, як вас успрымала начальства і дзяржава. Вы паказалі, што размах калектыўнага дзеяння і салідарнасці могуць вывесці з сябе Лукашэнку і прымусіць яго баяцца. Рабочыя маюць дзве важныя перавагі перад звычайнымі пратэсоўцамі.

Звычайныя пратэстоўцы прыходзяць на пратэст адны або з некалькімі сябрамі, яны не ведаюць адзін аднаго, ім складана сфармуляваць запыты і дамовіцца аб супольных дзеяннях. Ім няма да каго звяртацца, акрамя як да зачыненых дзвярэй адміністрацыйных будынкаў.

Рабочыя - калектыў, які мае магчымасць арганізоўваць сходы, прымаць пастановы, вылучаць патрабаванні. У вас ёсць прамы доступ да кіраўнікоў - прыслужнікаў улады - якія, хутчэй за ўсё, на прамой сувязі калі не з самім Лукашэнкам, то з ягоным найбліжэйшым атачэннем. Таму аб усіх вашых патрабаваннях становіцца вядома «там» за лічаныя хвіліны, нават калі ад іх нібыта адмахваюцца.

Звычайным пратэстоўцам заўсёды страшна, яны баяцца правакацый і гвалту, яны не разлічваюць на падтрымку навакольных, часта разбягаюцца, не дабіўшыся свайго.

Рабочыя добра знаёмыя, вы давяраеце адзін аднаму, працуеце разам многія гады. Да вас практычна нерэальна падаслаць правакатара, гэта не можа быць незнаёмы чалавек. Вас нават не спрабуе разганяць АМАП, таму што яны ведаюць, што вы не пабяжыце і не дасце нікога ў крыўду.

Каб замацаваць гэтыя перавагі, неабходна ствараць доўгачасовыя структуры, якія будуць прадстаўляць інтарэсы і даносіць патрабаванні рабочых, асабліва ў час страйку.

Перш за ўсё, гэта страйкамы: выбраныя вамі (і абавязкова падкантрольныя вам) людзі, якія змогуць прымаць аператыўныя пастановы і каардынаваць дзеянні. ВАЖНА! Страйкам павінен складацца з найбольш смелых і радыкальных чальцоў калектыву, якіх нельга будзе падкупіць ці забалбатаць. Усе яго пастановы павінны быць падкантрольныя агульнаму сходу рабочых, каб пазбегнуць усялякіх дамоўленасцяў з начальствам за вашай спінай.

Таксама неабходна звязацца з незалежнымі СМІ, каб аператыўна інфармаваць пра свае навіны і наладзіць узаемадзеянне з іншымі страйкоўцамі для планавання агульных дзеянняў.

Ёсць у рабочых і слабасць: вы рызыкуеце не толькі сваёй свабодай і здароўем, але і працоўным месцам, здольнасцю забяспечваць сябе і сваю сям'ю. Таму важна фармаваць касы ўзаемадапамогі. Многія структуры ў Беларусі і Еўропе ўжо надаюць падтрымку кожнаму, хто нясе страты або быў звольнены ў сувязі са страйкам.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках