19 красавiка 2024, Пятніца, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

40 тысяч чалавек падалі зварот супраць Лукашэнкі ў міжнародны крымінальны суд у Гаазе

40
40 тысяч чалавек падалі зварот супраць Лукашэнкі ў міжнародны крымінальны суд у Гаазе

Узурпатар і ягоны рэжым вінаватыя ў злачынствах супраць чалавецтва.

Беларусы адправілі зварот у міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Зварот падпісалі 37 362 чалавек з 102 краін свету, паведамілі Charter97.org арганізатары акцыі.

Ён быў створаны як адказ на захоп улады ў Беларусі Лукашэнкам шляхам фальсіфікацыі выбараў 9 жніўня 2020 года, жорсткага здушэння мірных пратэстаў, у тым ліку з выкарыстаннем зброі, і масавых рэпрэсій супраць беларусаў.

«Мы, беларусы, заяўляем, што Лукашэнка і ягоны рэжым вінаватыя ў злачынствах супраць чалавецтва, бо ён асабіста санкцыянаваў зверствы, якія мелі месца на вуліцах Беларусі, у турмах і следчых ізалятарах пасля дня выбараў. Мы хочам падкрэсліць важнасць распачынання судовай справы супраць Лукашэнкі.

Мы заклікаем Міжнародны Крымінальны Суд і пракурора Фату Бенсуда распачаць крымінальную справу ў дачыненні да былога прэзідэнта Беларусі за злачынствы супраць чалавецтва», - гаворыцца ў звароце.

Зварот быў ініцыяваны 1 верасня 2020 года Беларускім Канадскім Альянсам і Ініцыятывай Беларусаў Таронта «Васількі».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках