24 красавiка 2024, Серада, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты адабралі дзяцей у сям'і з Гомеля

24
Лукашысты адабралі дзяцей у сям'і з Гомеля

Гомельскіх мужа і жонку затрымалі пасля мітынгу, дзяцей адвезлі ў прытулак.

Маці пяцярых дзяцей Наталля Сняжкова распавяла «Сильным новостям», у нядзелю 27 верасня прыкладна а 21:50 затрымалі ейнага мужа. На наступны дзень яго асудзілі за ўдзел у акцыі на 14 дзён і адправілі ў ІЧУ. Паводле гэтага ж артыкула склалі пратакол і на яе.

Удзень 29 верасня ў школу да яе 11-гадовай дачкі прыходзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Са слоў маці, дзіцяці апытвала міліцыя ў прысутнасці настаўніка і сацыяльнага педагога. Пазней ў РАУС на размову выклікалі і саму жанчыну, аднак яна папрасіла супрацоўнікаў прыехаць да яе дадому. Яны і прыехалі, але з ператрусам. Пасля ператрусу яе затрымалі.

Наколькі вядома рэдакцыі, у дачыненні да аднаго з сямейнікаў распачатая крымінальная справа паводле артыкула 363 частка 2 - супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з выкарыстаннем гвалту або з пагрозай яго выкарыстання. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Непаўналетнія дзеці затрыманых бацькоў знаходзяцца ў сацыяльным цэнтры на Сельмашы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках