24 красавiка 2024, Серада, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы - сілавікам: глядзіце глыбей

26
Беларусы - сілавікам: глядзіце глыбей
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА TUT.BY

Вашу ўвагу адводзяць зусім не туды.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў зварот сваіх чытачоў да сілавікоў:

«Сілавікі, вашу ўвагу адводзяць зусім не туды - народу патрэбныя толькі сумленныя перавыбары, бо з гэтымі іх падманулі. Усё, больш ніякіх драйвераў пратэстнага руху няма. Глядзіце глыбей, а не бярыцеся на прапаганду. Сярод вас шмат разумных хлопцаў, але тоўстыя спадары трымаюць вас зусім за дурняў і бараноў.

Беларускі народ хоча жыць у незалежнай краіне, з шматвектарнай палітыкай, а вы? Калі ўлада не хоча ісці на дыялог з народам, дык бярыце ініцыятыву ў свае рукі і пачніце самі. Асабіста. Персанальна. Размаўляйце з людзьмі, паслухайце іх уважліва і вы ўсё самі зразумееце. Паразмаўляйце са старэйшым пакаленнем - менавіта яны выбіралі калісьці АРЛ, і менавіта яны сярод іншых цяпер ашуканыя і незадаволеныя. Пагаварыце з імі, яны не сядзяць у ТГ-каналах і не размаўляюць з захадам. Не бойцеся праўды, пачніце самі дыялог з людзьмі».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках