18 красавiка 2024, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я/Мы Суслава»: гомельскія студэнты запісалі відэазварот у падтрымку сваёй выкладчыцы

3
«Я/Мы Суслава»: гомельскія студэнты запісалі відэазварот у падтрымку сваёй выкладчыцы
НАТАЛЛЯ СУСЛАВА. ФОТА: FACEBOOK.COM/MIKOLA.BIANKO

Ўзрушаючая салідарнасць.

У Гомелі 29 верасня за ўдзел у мірнай акцыі на 8 дзён арышту асудзілі кандыдатку філалагічных навук, выкладчыцу ГДУ імя Ф. Скарыны Наталлю Суславу. Выпускнікі ўніверсітэта, якія вучыліся ў Наталлі Уладзіміраўны, запісалі відэазварот са словамі падтрымкі, паведамляюць «Сильные новости».

«Чалавек, дзеля знаёмства з якім варта было паступаць на філфак ГДУ. Хапаць і пазбаўляць свабоды такіх людзей, як яна, проста глупства. Яна ніколі не зменіць сваю пазіцыю», - распавёў адзін з выпускнікоў.

Выпускнік філфака ГДУ, журналіст Белсата Сяргей Падсасонны распавёў, што Суслава - гэта дух свабоды філалагічнага факультэта.

«Яна не толькі выкладае, а яшчэ вучыць свабодзе выбару і свабодзе думкі. Таму, напэўна, яна з'яўляецца ўлюбёнай выкладчыцай большасці студэнтаў», - распавяла выпускніца Наста.

Дзяўчына адзначае, што Наталля Уладзіміраўна не можа мірыцца з той несправядлівасцю, якая адбываецца.

«Гэта ўзор таго, якім павінен быць выкладчык. Калі б усе выкладчыкі ў нашай краіне былі такімі, як яна, мы мелі б надзвычай высокі ўзровень адукацыі», - распавяла выпускніца Ірына.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках