29 кастрычнiка 2020, Чацвер, 22:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна вызначылася, як будзе называць Лукашэнку

37
Украіна вызначылася, як будзе называць Лукашэнку
Фота: Getty Images

З'явілася афіцыйная пазіцыя.

Украіна плануе называць Лукашэнку толькі па імені. Як паведамляе карэспандэнт "Еўрапейскай праўды", гэта вынікае з каментарыя міністра замежных спраў Дзмітрыя Кулебы.

Журналісты спыталі, як Украіна будзе называць Лукашэнку - "незаконна абраным", "нелегітымным" і г.д., паколькі перад гэтым МЗС заявіў, што таемная "інаўгурацыя" Лукашэнкі не азначае ягонага прызнання легітымным прэзідэнтам.

"Гэта выдатныя фармулёўкі для медый і Фэйсбуку. Афіцыйная пазіцыя - Аляксандр Лукашэнка", - адказаў Дзмітрый Кулеба.

Нагадаем, 23 верасня Аляксандр Лукашэнка таемна правёў цырымонію інаўгурацыі. Пасля гэтага беларуская апазіцыя заклікала да бестэрміновай акцыі пратэсту Лукашэнкі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».