24 красавiка 2024, Серада, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«За 50 дзён барацьбы краіна моцна змянілася»

«За 50 дзён барацьбы краіна моцна змянілася»
ВАДЗІМ САРАНЧУКОЎ
ФОТА: RACYJA.COM

Беларусы цвёрда маюць намер адхіліць Лукашэнку ад улады.

Гарадзенскі актывіст Вадзім Саранчукоў распавёў «Радыё Рацыя», што за 50 дзён барацьбы ў краіне адбыліся вялікія змены:

- Беларусы не прызналі вынікі, абвешчаныя Ярмошынай. Лукашэнка не прызнаны беларускім грамадствам легітымным прэзідэнтам. Вось гэта абурэнне і перарастае ў штодзённыя пратэсты, непадпарадкаванні, забастоўкі, стачкі. Гэтыя змены ўжо адбыліся. Людзі аўтаматычна прынялі нацыянальныя сімвалы - сімвалы сваёй краіны, сваёй перамогі.

Ён мяркуе, што ў Беларусі ўсё будзе мяняцца вельмі хуткімі тэмпамі.

- Адзінае, што хачу адзначыць, - гэта цвёрдасць, якую праяўляюць людзі. Тое, што раней ціха абмяркоўвалі на кухні, цяпер абмяркоўваюць ледзь не ля кожнага пад'езда. Гэты пералом у галовах людзей здаецца мне самым важным вынікам гэтага года. Насамрэч усё павінна змяніцца па ўсёй краіне. Абсалютна перакананы, што няма альтэрнатывы перамоўнаму працэсу і адхіленню Лукашэнкі ад улады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках