20 красавiка 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка больш не прэзідэнт Беларусі

48
Лукашэнка больш не прэзідэнт Беларусі
ФОТА: DELFI

Падзеі ў Беларусі – тэст для ўсяго Еўразвязу.

Еўропа павінна даць выразны сігнал Крамлю, што ўмяшальніцтва ў справы Беларусі будзе мець наступствы. Пра гэта ў амерыканскім выданні Politico (пераклад – «Радыё Свабода») піша міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.

«Мы дасягнулі пераломнага моманту. Калі ЕЗ хоча быць магутным гульцом на сусветнай арэне і для сваіх найбліжэйшых усходніх суседзяў, яму тэрмінова патрэбен новы падыход да рэгіёну, і да Беларусі асобна. Словаў асуджэння і шкадавання, а таксама іншых звычайных модных слоўцаў, ужо недастаткова.

Закасцянелыя структуры ўлады Беларусі не змагла распазнаць важныя прыкметы лібералізацыі і абуджэння. Рэакцыя беларускага народа на жнівеньскія выбары паказала, што ягонае цярпенне падышло да канца.

Таксама стала ясна, што Лукашэнка ніколі не быў зацікаўлены ні ў мадэрнізацыі краіны, ні ў рэальнай незалежнасці Беларусі: усё, што ён хоча – гэта застацца пры ўладзе.

Цяпер, спалохаўшыся таго, што пратэсты супраць ягонай дыктатуры распаўсюдзяцца па ўсёй краіне, Лукашэнка звярнуўся да Расеі па ваенную падтрымку, што з'яўляецца доказам таго, што ягоныя заявы пра ціск з боку Масквы былі не больш чым фарсам, закліканым паказаць яго як абаронцу незалежнасці Беларусі.

Падзеі ў Беларусі сталі моцным галаўным болем для кіраўніцтва Расеі. Крэмль вагаецца між тым, каб прыняць мірныя пратэсты і магчымасць новых выбараў або падтрымаць Лукашэнку і паслаць яму ваенную дапамогу.

Масква вагаецца, здаецца, таму, што баіцца некантраляваных дэмакратычных працэсаў. У вачах Крамля, калі Лукашэнка падпарадкуецца волі нацыі, гэта будзе дэманстрацыяй слабасці, якая можа паслаць няправільны сігнал расейскай грамадзянскай супольнасці, натхнёнай пратэстамі ў Беларусі.

ЕЗ справядліва без ваганняў абвесціў выбары ў Беларусі несправядлівымі, недэмакратычнымі і несвабоднымі, заявіўшы, што жорсткі гвалт у дачыненні да мірных людзей з'яўляецца парушэннем правоў чалавека і што толькі новае кіраўніцтва дапаможа Беларусі выйсці з палітычнага і маральнага тупіка.

Але словаў недастаткова. Сітуацыя ў Беларусі – гэта праверка нашых еўрапейскіх каштоўнасцяў і прыхільнасці правам чалавека. Дазволім мы рэпрэсіям і гвалту перамагчы? Дазволім мы не абранаму прэзідэнту заклікаць Расею вызначыць праблему мірных грамадзянаў, якія патрабуюць свабодных і справядлівых выбараў?

Пакуль ЕЗ і астатні заходні свет вагаюцца і застаюцца падзеленымі, прадаўжаюць спрабаваць перазагрузіць стасункі з Масквой, Расея можа прыкідвацца звышдзяржавай, адкрыта ігнаруючы міжнародныя правілы і распальваючы канфлікты.

ЕЗ павінен быць дакладным, ясным і адзіным у сваім адказе. Трэба адназначна заявіць, што з 9 жніўня Лукашэнка з'яўляецца былым прэзідэнтам Беларусі і што ягоныя дзеянні незаконныя і недапушчальныя ў Еўропе.

За гэтымі словамі павінны быць справы. Адрасныя санкцыі ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі – гэта толькі першы крок. Мы павінны дапамагаць ахвярам гвалту і рэпрэсій, забяспечыць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і пачаць міжнароднае расследаванне магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці. Грамадзянская супольнасць і незалежныя СМІ Беларусі таксама адчайна маюць патрэбу ў нашай падтрымцы.

ЕЗ павінен паслаць Крамлю вельмі выразны сігнал, што любая спроба ўмяшання ў справы Беларусі будзе мець доўгатэрміновыя наступствы для Расеі. І ЕЗ павінен без ваганняў распачаць сур'ёзныя дзеянні, калі Крэмль надумае ўмяшацца.

Калі мы не пройдзем гэтае важнае выпрабаванне, гэта нанясе сур'ёзны ўдар па нашых асновах. Яшчэ не позна зрабіць так, каб гэтага не адбылося», – напісаў у сваім артыкуле ў амерыканскім выданні Politico міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках