19 красавiка 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саліст «Litesound»: Студэнты МДЛУ, я ганаруся вамі!

Саліст «Litesound»: Студэнты МДЛУ, я ганаруся вамі!

Пакажыце астатнім універсітэтам, як трэба змагацца за свае правы.

Уладзімір Каракін з музычнага гурта Litesound падтрымаў студэнтаў.

"Зайшоў сёння падтрымаць студэнтаў свайго роднага ўніверсітэта, - піша ён. - Вы малайцы, я захапляюся вашай жыццёвай пазіцыяй, здольнасцю абараніць сябе!

Перад універсітэтам ўбачыў хлопца з плакатам "Я больш не хачу тут працаваць", перш чым я паспеў што-небудзь спытаць, да яго падышоў мужчына ў пінжаку і адвёў кудысьці "пагаварыць". Пазней я даведаўся, што гэты хлопец з плакатам - выкладчык кітайскай мовы і культуры, які падаў заяву аб звальненні пасля падзей ва ўніверсітэце.

Я схіляюся перад людзьмі з высокімі маральнымі прынцыпамі! Спадзяюся, з ім цяпер усё нармальна, і ён хутка знойдзе працу.

202-я аўдыторыя, дзе праходзіла сустрэча студэнтаў з рэктаркай, была залюдненая дарэшты. Чалавек 50, я ў тым ліку, засталіся ў калідоры. Адтуль немагчыма было пачуць, што менавіта гаварыла рэктарка, але, напэўна, ейная размова не зрабіла належнага эфекту, зала скандавала "ганьба".

Яшчэ ля ўваходу я сустрэў выкладчыцу педагагічнага ўніверсітэта, цудоўную жанчыну, якая не магла моўчкі трываць гэты дзікае самавольства бандытаў, яна заступілася за студэнтаў і атрымала шквал воплескаў, бярыце прыклад з такіх неабыякавых людзей, для якіх гонар, свабода, сумленне - не пустыя словы!

Студэнты МДЛУ, я ганаруся вамі! Не давайце сябе ў крыўду, пакажыце астатнім універсітэтам, як трэба змагацца за свае правы!"

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках