24 красавiка 2024, Серада, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэгбістка Шакура: Нам яшчэ давядзецца пазмагацца з рэжымам, але вынікі будуць ужо неўзабаве

Рэгбістка Шакура: Нам яшчэ давядзецца пазмагацца з рэжымам, але вынікі будуць ужо неўзабаве
ФОТА: СТАРОНКА МАРЫІ ШАКУРЫ Ў INSTAGRAM

Спартоўка падзялілася чаканнямі ад 2021 года.

Рэгбістка Марыя Шакура падзялілася чаканнямі ад новага года, паведамляе «Трибуна».

«Мне здаецца, што ў беларусаў цяпер ёсць адно самае галоўнае жаданне - гэта жаданне, каб нарэшце існая ўлада сышла. Сышла па-добраму, пажадана.

Я думаю, можа быць, не адразу, але 2021 год паднясе нам некаторыя сюрпрызы. Нам яшчэ, безумоўна, давядзецца пазмагацца, паборацца з існым рэжымам, але, я думаю, цягам года ў нас ужо будуць вынікі, бо нават калі з эканамічнага пункту гледжання глядзець, як раз'язджаецца той жа IT-сектар, усе бізнэсоўцы нязгодныя бягуць проста - гэта вялікі адток фінансаў з краіны. Проста незаўважаным гэта не можа застацца, у тым ліку, для эканомікі, для паўсядзённага жыцця ў краіне», - сказала Шакура ў эфіры «Белсату News».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках