19 сакавiка 2024, aўторак, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла 29-гадовая супрацоўніца менскага АМАПу Скаражонак, пра якую пісалі дзяржаўныя СМІ

Памерла 29-гадовая супрацоўніца менскага АМАПу Скаражонак, пра якую пісалі дзяржаўныя СМІ

Абставіны смерці невядомыя.

Святлана Скаражонак - самая «публічная» супрацоўніца жаночага ўзвода менскага АМАПа. Пра яе кар'ерны шлях шмат разоў расказвалі дзяржаўныя СМІ - з сям'і бацькі-афганца, вучылася на піяршчыка, але пайшла служыць, піша nn.by.

Некалькі дзён таму Святлана памерла. Абставіны смерці невядомыя.

Кіраўніцтва МУС і кіраўніцтва менскага АМАПа выказалі спачуванні яе родным праз старонкі ведамаснай газеты «На страже».

Святлане Скаражонак (у яе навуковых працах ужывалася форма «Скаражанок») было 29 гадоў, яна родам з Нясвіжа. Бацька-памежнік у савецкія часы служыў у Афганістане і Туркменістане, маці - культработнік. Святлана была адзіным дзіцем у сям'і.

Скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, а пасля прайшла падрыхтоўку ў навучальным цэнтры МУС і ў 2014 годзе стала служыць у АМАПе.

Жаночы ўзвод ў менскім АМАПе быў створаны яшчэ ў 2009 годзе. Жанчыны-амапаўцы праводзяць дагляд у судах, на канцэртах, спартыўных турнірах, а таксама патрулююць вуліцы.

Пытанне, ці мае смерць Святланы Скаражонак крымінальны характар, афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менаблвыканкама пакінула без каментароў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках