20 красавiка 2024, Субота, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзенае месца крушэння пасажырскага самалёта ў Інданэзіі

Знойдзенае месца крушэння пасажырскага самалёта ў Інданэзіі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

На месцы падзення Boeing знойдзеныя абломкі і часткі целаў.

Выратавальнікі ў раёне месца крушэння пасажырскага самалёта Boeing 737-524 у Яванскім моры выявілі металічныя абломкі, часткі чалавечых целаў і вопратку. Пра гэта паведамляе Associated Press (пераклад – РБК).

Як заявіў кіраўнік Нацыянальнага пошукава-выратавальнага агенцтва Багус Пурухіта, гэтыя знаходкі былі выяўленыя паміж выспамі Ланканг і Лакі, якія ўваходзяць у архіпелаг Серыбу.

«Мы ўпэўненыя, што менавіта тут разбіўся самалёт», – сказаў галоўны маршал інданэзійскай авіяцыі Хадзі Цьяджанта. Паводле ягоных словаў, авіяцыя атрымала справаздачы ад групы вадалазаў, у якіх сцвярджалася, што бачнасць у вадзе добрая і ясная, што дазваляе выявіць некаторыя часткі самалёта.

Міністр транспарту Інданэзіі Будзі Карыя Сумадзі заявіў, што на пошукі самалёта, які ўпаў, пасля вызначэння месца ягонага крушэння накіраваныя ўсе сілы.

Прадстаўнік Ваенна-марскіх сілаў Інданэзіі паведаміў, што выратавальнікі выявілі абломкі фюзеляжа, размаляванага ў колеры авіякампаніі, якой належаў лайнер, электраправодку і шасі. Ён удакладніў, што ў найбліжэйшы час усё гэта будзе дастаўленае на бераг.

Лайнер авіякампаніі Sriwijaya Air пацярпеў крушэнне ў Яванскім моры недалёка ад выспы Мале напярэдадні, 9 студзеня. Самалёт выконваў рэйс з Джакарты ў горад Пантыянак на востраве Калімантан. Лайнер знік з радараў праз некалькі хвілінаў пасля вылету з сталічнага аэрапорта. Самалёт пасля ўзлёту паспеў падняцца на вышыню больш за 3 км, аднак потым менш чым за хвіліну апусціўся практычна да ўзроўню мора і знік з экранаў радараў, паведаміў партал Flightradar24. Паводле ягоных звестак, рэйс выконваў самалёт, які зрабіў свой першы палёт у 1994 годзе.

Паводле звестак міністра транспарту Інданэзіі, на борце знаходзіліся 62 чалавекі: 50 пасажыраў і 12 чальцоў экіпажа. Паводле папярэдніх звестак, усе ў самалёце загінулі.

Як паведамілі ў амбасадзе Расеі ў Інданэзіі, на борце самалёта расейцаў не было. Амбасада спасылаецца на звесткі Нацыянальнага агенцтва пошуку і выратавання Інданезіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках