25 красавiка 2024, Чацвер, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць жыхароў Японіі выступілі за скасаванне або перанос Алімпійскіх гульняў

2
Большасць жыхароў Японіі выступілі за скасаванне або перанос Алімпійскіх гульняў

Гульні запланаваныя на перыяд з 23 ліпеня да 8 жніўня 2021 года.

Згодна са студзеньскім апытаннем, прыкладна 80% жыхароў Японіі выступаюць за скасаванне або перанос Алімпійскіх гульняў у Токіё, запланаваных на 23 ліпеня да 8 жніўня 2021 года.

Апытанне было праведзенае на замову японскага агенцтва навін Kyodo News, піша «Новое время».

Паводле вынікаў даследавання, 35,3% японцаў хочуць скасавання Алімпіяды, у той час як 44,8% рэспандэнтаў заявілі, што Гульні павінны быць зноў адкладзеныя. Найбуйнейшае ў свеце спартовае мерапрыемства было перанесенае ў 2020 годзе праз пандэмію каранавіруса.

Узровень адабрэння японцамі дзейнасці ўрада Ёсіхідэ Сугі знізіўся на 9 пунктаў да 41,3% у параўнанні з вынікамі снежаньскага апытання. Узровень неўхвалення склаў 42,8%.

Апытанне таксама паказала, што 68,3% рэспандэнтаў незадаволеныя захадамі, ужытымі ўрадам у сувязі з каранавірусам. Амаль 79% заявілі, што пастанова ўрада абвясціць надзвычайнае становішча ў Токіё была прынятая занадта позна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках