23 красавiка 2024, aўторак, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фазель павінен неадкладна сысці ў адстаўку»

55
«Фазель павінен неадкладна сысці ў адстаўку»
РАНЭ ФАЗЕЛЬ
ФОТА З САЙТА CANADA.COM

Як у свеце адрэагавалі на візіт прэзідэнта IIHF у Менск.

Сустрэча кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Ранэ Фазеля з Лукашэнкам стала галоўнай падзеяй у хакейным свеце. І калі ў навінавых нататках гаворыцца ў асноўным проста пра факт сустрэчы, то на асабістых старонках журналісты і палітыкі не хаваюць эмоцый, піша tut.by.

Найбольш абмяркоўваецца момант цёплага прывітання Лукашэнкі і Фазеля: яны абдымаліся і ляпалі адзін аднаго па плячы, як старыя сябры. На думку многіх спартыўных журналістаў, у цяперашняй сітуацыі такое панібрацтва было недарэчным.

«Абдымкі з чалавекам, які жорстка дзейнічае са сваім народам. Пра што думаў швейцарац Ранэ Фазель? І гэта ў той час, як грамадзянка Швейцарыі знаходзіцца ў турме за ўдзел у мітынгу супраць Лукашэнкі», - піша ў сваім твітары журналіст швейцарскага радыё Сандра Бротц.

Здзіўленне Бротца падтрымліваюць і іншыя яго калегі.

«Ранэ Фазель, швейцарскі (!) прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея, абдымаецца з беларускім дыктатарам Лукашэнкам. І гэта адбылося не некалькі гадоў таму назад, а ў 2021 годзе», - дзівіцца журналіст Маркус Хефлігер.

«Калі ніякія рэчы для вас не з'яўляюцца жудаснымі, то вы можаце стаць прэзідэнтам IIHF і абдымаць апошняга дыктатара Еўропы, які адправіў у турмы дзясяткі тысяч грамадзян пасля апошняй (з многіх) фальсіфікацый выбараў. Ці не так, Ранэ Фазель?» - напісаў швейцарскі журналіст Ёрг Фольмер.

«Не магу сказаць, што Ранэ Фазель яшчэ мог мяне чымсьці здзівіць, але цяпер сапраўды «Уау!»- поўная адсутнасць маралі», - уважае хакейны аглядальнік Люк Фішэр.

Кіраўнік парламенцкай групы ў спорце швейцарскага парламент Маціяс Эбішар таксама раскрытыкаваў суайчынніка за візіт у Менск і падтрымку ЧС.

«Калі вы адправіцеся цяпер у краіну, дзе дыктатар саджае ў турмы тысячы нявінных людзей, то вы толькі ўмацоўваеце спіну гэтаму рэжыму. У гэтым выпадку спорт палітызуецца - а гэтага рабіць не варта», - заявіў Эбішар.

Канадскі дыпламат Крыс Аляксандр не хаваў эмоцыі, калі наважыў апісаць візіт Ранэ Фазеля ў Менск.

«Ідыёцкі і агідныя абдымкі з дыктатарам - гэта выклік асноўным каштоўнасцям, дэмакратычнай легітымнасці і ўсяму хакею. IIHF варта звольніць Фазеля, пакуль арганізацыя не панесла сур'ёзныя рэпутацыйныя страты», - напісаў Аляксандр.

Сябра Еўрапарламента Карын Карлсбро назваў дзеянні Фазеля ганебнымі і заклікала адрэагаваць на іх Шведскую федэрацыю хакея.

Яшчэ адзін швед, хакейны журналіст Філіп Саксен, уважае, што пасля візіту прэзідэнта IIHF у Менск і яго абдымкаў з Лукашэнкам павінна рушыць адпаведная рэакцыя.

«Гэта проста агідна! Брыдка і непрымальна. Ранэ Фазель абсалютна не падыходзіць для кіраўніцтва хакеем (ды і наогул чым-небудзь) і павінен неадкладна сысці ў адстаўку. Хакей яшчэ раз прадэманстраваў адсутнасць каштоўнасцяў, павагі і спагады», - уважае Саксен.

Не абмінулі журналісты і тэму каранавіруса.

«У нашым свеце цяпер вельмі рэдка можна ўбачыць моцныя абдымкі. Калі, вядома, гаворка не ідзе пра сустрэчу Ранэ Фазеля з Аляксандрам Лукашэнкам», - пажартаваў журналіст сайта YLE Петры Райвіа.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках