19 красавiка 2024, Пятніца, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай дазволіў уезд экспэртам САЗ у каранавірусе

6
Кітай дазволіў уезд экспэртам САЗ у каранавірусе

Каманда спецыялістаў пачне працу ва Ухані.

Каманда міжнародных экспэртаў, якія займаюцца вывучэннем паходжання каранавіруса, найбліжэйшым часам зможа пачаць працу ва Ухані. Са звестак Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ), у панядзелак, 11 студзеня, кітайскія ўлады нарэшце дазволілі гэтым спецыялістам уезд. Чакаецца, што навукоўцы прыбудуць у КНР 14 студзеня, аднак прыступіць да даследаванняў яны змогуць толькі пасля таго, як правядуць два тыдні на карантыне, паведамляе dw.com.

Перамовы паміж САЗ і Пекінам аб правядзенні ў КНР даследаванняў на тэму паходжання каранавіруса пачаліся некалькі месяцаў таму, аднак прасоўваліся вельмі павольна. 5 студзеня генеральны дырэктар САЗ Тэдрас Адханам Гебрэесус, выступаючы ў Жэневе, паведаміў, што Кітай у апошнюю хвіліну адмовіў супрацоўнікам арганізацыі ва ўездзе. Двое з іх да таго моманту ўжо адправіліся ў шлях і вымушаныя былі перапыніць выправу. Адзін з іх вярнуўся дадому, іншы часова спыніўся ў трэцяй краіне.

Кітай патлумачыў затрымку адсутнасцю ў экспэртаў САЗ некаторых дакументаў, а таксама цяжкасцямі, звязанымі з падрыхтоўкай да прыёму дэлегацыі.

Пытанне аб паходжанні каранавіруса

Менавіта ва Ухані ў снежні 2019 года ўпершыню быў выяўлены вірус SARS-CoV-2, пасля заражэння якім у пацыента можа развіцца небяспечная лёгачная хвароба COVID-19. Да сярэдзіны студзеня 2021 года гэта інфекцыя была выяўлена ў больш як 91 млн чалавек па ўсім свеце. За перыяд пандэміі 1,9 млн чалавек з пацверджаным дыягназам COVID-19 памерлі.

Між тым апошнім часам кітайскія ўлады ўсё часцей распаўсюджваюць інфармацыю пра тое, што вірус SARS-CoV-2, які выклікае небяспечнае лёгачнае захворванне COVID-19, існаваў у іншых краінах яшчэ да таго, як быў выяўлены ў КНР у снежні 2019 года. У якасці аднаго з доказаў гэтай тэорыі кітайскія экспэрты спасылаюцца на наяўнасць слядоў віруса на замарожаных прадуктах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках