16 красавiка 2024, aўторак, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад каранавірусу памерла выкладчыца БДУКМ

1
Ад каранавірусу памерла выкладчыца БДУКМ
ФОТА З САЙТА БДУКМ

Незадоўга да гэтага яна прымала курсавыя работы ў пяцікурснікаў.

Старшая выкладчыца кафедры інфармацыйных тэхналогій у культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Таццяна Арэшка памерла 12 студзеня, у яе быў каранавірус. Інфармацыю tut.by пацвердзілі на кафедры, дзе яна працавала.

Паводле словаў студэнтаў універсітэта, Таццяна Арэшка не так даўно асабіста прымала курсавыя работы ў пяцікурснікаў, бо навучэнцаў абавязалі прыязджаць на сесію, нягледзячы на эпідэміялагічную абстаноўку.

Таццяна Арэшка працавала ў БДУКМ з 1996 года. Яна ўдзельнічала ў распрацоўцы такіх навучальных дысцыплінаў, як «Камп'ютарная апрацоўка тэкстаў і выдавецкія сістэмы», «Інфармацыйныя тэхналогіі ў культуры», «Інфармацыйная культура асобы», «Апрацоўка відэа і гукавой інфармацыі». У Таццяны Арэшкі 38 навуковых і навукова-метадычных публікацый, яна вяла заняткі ў чатырох навучальных дысцыплінах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках