25 красавiка 2024, Чацвер, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканоміка Польшчы і Літвы менш за ўсё пацярпела ад пандэміі

Эканоміка Польшчы і Літвы менш за ўсё пацярпела ад пандэміі
ФОТА: PIXABAY.COM

Таксама найлепш з каранакрызісам справіліся Нідэрланды і Люксембург.

Польшча з'яўляецца адной з краін, эканоміка якой менш за ўсё пацярпела ад пандэміі. Пра гэта сведчыць справаздача Польскага эканамічнага інстытута.

Аўтары справаздачы распрацавалі індэкс, згодна з якім лепш за ўсё з пандэміяй ў ЕЗ справіліся Літва, Люксембург і Нідэрланды, тады як Польшча ў гэтым спісе заняла чацвёртае месца, паведамляе «Радыё Польшча».

Суаўтар даследавання Ігнацы Свенціцкі адзначыў, што агульным элементам выратавання эканомікі ў краінах, якія лепш за ўсё справіліся з каранакрызісам, стала дзяржаўная падтрымка.

«Агульнай мэтай фіскальнай і грашова-крэдытнай палітыкі такіх краін стала падтрыманне ліквіднасці і плацежаздольнасці прадпрыемстваў. Разуменне таго, што крызіс носіць часовы характар, і што кампаніям трэба дапамагчы гэты перыяд перажыць, прывяло да таго, што інстытуты эканамічнай палітыкі пачалі запаўняць эканоміку дзяржаўныя сродкі, каб рознымі спосабамі падтрымаць ліквіднасць і плацежаздольнасць прадпрыемстваў», - адзначыў Ігнацы Свенціцкі.

У сваёй справаздачы экспэрты Польскага эканамічнага інстытута падкрэсліваюць, што эканамічная сітуацыя сёлета будзе залежаць ад развіцця пандэміі і тэмпаў масавай вакцынацыі.

У справаздачы гаворыцца, што найбольш верагодны сцэнар развіцця сітуацыі - гэта ўзяцце пандэміі пад кантроль у другой палове гэтага года і зняцце абмежаванняў да восені. Пры такім сцэнары Польшча зможа зафіксаваць рост ВУП на ўзроўні 4,2%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках