28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Балабы да сяржантаў: у сеціве з'явіліся асабовыя звесткі ўсіх супрацоўнікаў менскага АМАПа

43
Ад Балабы да сяржантаў: у сеціве з'явіліся асабовыя звесткі ўсіх супрацоўнікаў менскага АМАПа

Ад правасуддзя не схаваецца ніхто.

Ініцыятыва BYPOL апублікавала ў сеціве спіс супрацоўнікаў АМАП ГУУС Менгарвыканкама.

База звестак- гэта спіс супрацоўнікаў АМАП ГУУС Менгарвыканкама, адзначаных заахвочваннямі за праяўленую актыўнасць у здушэнні мірных пратэстаў беларусаў.

Спіс змяшчае пералік з 559 супрацоўнікаў з пазначэннем іх хатніх адрасоў, рангаў і пасад (ад камандзіра атрада да міліцыянта-кіроўцы).

А галоўнае - у гэтым пераліку раскрываецца значэнне нумарных нашывак на экіпіроўцы супрацоўнікаў АМАП, што дае магчымасць са шматлікіх відэа- і фотаматэрыялаў знайсці прозвішчы асоб датычных да злачынных дзеянняў з канкрэтнага ўзвода (роты) названага падраздзялення. Узвод, як правіла, складаецца з 10-20 супрацоўнікаў, што істотна звужае поле пошуку вінаватых і дазваляе ідэнтыфікаваць калі не выканаўцу злачынства, то, як мінімум, яго суўдзельніка альбо супрацоўніка, які можа выступіць сведкам і паказаць на тых сваіх таварышаў са службы, якія пераступілі крымінальны закон (паколькі ў адваротным выпадку ён сам будзе несці крымінальную адказнасць паводле арт.406 КК за неданясенне аб злачынстве).

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках