25 красавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бельгія падаўжае карантынныя абмежаванні да 1 сакавіка

Бельгія падаўжае карантынныя абмежаванні да 1 сакавіка
Фота: REUTERS / Yves Herman

Адзначаны рост заражэнняў COVID-19 на 27% у параўнанні з папярэднім тыднем.

Абмежаванні, уведзеныя ў Бельгіі 2 лістапада ў сувязі з другой хваляй каранавіруснай інфекцыі, як меркавалася, да 15 студзеня, падаўжаюцца да 1 сакавіка, паведамілі ўвечары ў аўторак бельгійскія СМІ са спасылкай на ўрадавы веснік Moniteur belge, піша сайт interfax.ru.

У пачатку лістапада, не звяртаючыся да поўнага лакдаўну, бельгійскія ўлады значна ўзмацнілі жорсткасць захадаў для супрацьдзеяння COVID-19.

Сярод іншага, былі забароненыя ўсе калектыўныя мерапрыемствы і рэлігійныя службы, абмежаваная колькасць запрошаных гасцей, зачыненыя бары і рэстараны; прыпыненыя паслугі, якія прадугледжваюць непасрэдны чалавечы кантакт, акрамя медыцынскіх; уведзеныя пэўныя абмежаванні для жалобных цырымоній, «настойліва не рэкамендаваліся» паездкі за мяжу.

Захаваны шэраг ужо дзейных захадаў, як каменданцкая гадзіна, дыстанцыйная праца, навучанне студэнтаў найвышэйшых навучальных установаў у аддаленым рэжыме і іншыя.

Бельгійскі камітэт узгаднення, у які ўваходзіць кіраўніцтва федэральных і рэгіянальных уладаў, засядаў 8 студзеня, ён не прадбачыў адчувальных паслабленняў у рэжыме абмежаванняў у COVID-19 і дамовіўся пра паскарэнне тэмпаў вакцынацыі супраць каранавірусу.

Пры гэтым было абвешчана пра ўзмацненне кантролю за прадпісаным выкананнем тэстаў і карантыну пасля паездак за мяжу і кантролю пры вяртанні вандроўных па аўтадарогах.

У якасці адзінага змякчэння рэжыму сярод усіх часова забароненых праз пандэмію відаў эканамічнай дзейнасці было дазволена толькі аднаўленне працы аўташколаў.

Падаўжэнне дзейных абмежаванняў да 1 сакавіка не азначае, што яны не могуць быць паслабленыя ў залежнасці ад эпідэміялагічнага становішча, удакладніў афіцыйны прадстаўнік міністра ўнутраных справаў.

У Бельгіі з пачатку пандэміі ад каранавіруснай інфекцыі памерла 20 тыс. 122 чалавекі, паведаміў у аўторак інстытут грамадскай аховы здароўя Sciensano. За мінулы тыдзень адзначаны сярэднясутачны рост заражэнняў COVID-19 27% у параўнанні з папярэднім тыднем. Усяго ў краіне зафіксавана 665 тыс. 223 выпадкі заражэння каранавірусам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках