25 красавiка 2024, Чацвер, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біёлагі наблізіліся да развязання «дылемы Дарвіна»

1
Біёлагі наблізіліся да развязання «дылемы Дарвіна»
blogofthecosmos.com

Растлумачыць Кембрыйскі выбух спрабавалі многія навукоўцы.

Кембрыйскі выбух біяразнастайнасці спарадзіў мноства новых відаў жывёл. Растлумачыць такі значны рост у рамках тэорыі эвалюцыі не змог у свой час Чарльз Дарвін. Але цяпер даследнікі, здаецца, знайшлі адсутнае звяно, якое развязвае гэтую загадку, піша «Популярная механика».

Да нядаўняга часу мала што было вядома пра паходжанне жывёл, якія эвалюцыянавалі падчас Кембрыйскага выбуху праз адсутнасць добра захаваных выкапняў парэшткаў. Падчас гэтай падзеі на Зямлі назіраўся значны рост біяразнастайнасці - новыя віды ўтвараліся вельмі імкліва.

Растлумачыць Кембрыйскі выбух спрабавалі многія навукоўцы, у тым ліку і Чарльз Дарвін. У ягоную тэорыю ўкладваліся многія назіраныя факты, але імклівы рост біяразнастайнасці тэорыя эвалюцыі ніяк не апісвала. Гэтая праблема атрымала назву «дылема Дарвіна» і дагэтуль цалкам растлумачыць падзеі, якія папярэднічаюць значнаму павелічэнню біяразнастайнасці, навукоўцам не ўдалося.

Адна з прычын гэтага палягае ў тым, што даследчыкам было цяжка прасачыць эвалюцыйныя сувязі паміж жывёламі, бо мяккія тканкі, якія дазваляюць атрымаць звесткі аб іх паходжанні, даволі хутка раскладаюцца з цягам часу і практычна не захоўваюцца.

Падчас палявых работ у Намібіі навукоўцы з Эдынбургскага ўніверсітэта раскапалі парэшткі маленькіх жывёл роду Namacalathus. Яны падобныя на паліпаў і складаюцца з «галавы» ў форме сферы з адтулінамі і кароткага сцябла, якое дазваляе ім прымацоўвацца да дна.

Выкарыстоўваючы рэнтгенаграфію, каманда даследнікаў выявіла некаторыя мяккія тканкі гэтых жывёл, якія захаваліся ўнутры адкладаў жалезазмяшчальнага мінералу пірыту. Дагэтуль навукоўцы выяўлялі толькі шкілеты Namacalathus. Вывучэнне мяккіх тканак і параўнанне іх з тканкамі жывёл, якія эвалюцыянавалі пазней, паказала, што Namacalathus быў раннім продкам відаў, якія з'явіліся падчас Кембрыйскага выбуху. Сярод іх многія віды дагістарычных чарвякоў і малюскаў.

Са слоў даследнікаў, вынікі працы дапамагаюць прасачыць карані Кембрыйскага выбуху і паходжанне сучасных груп жывёл. Праца адкрывае мноства новых шляхоў для даследаванняў, якія раней былі немагчымыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках