25 красавiка 2024, Чацвер, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы згулялі ўнічыю з расейцамі ў стартавым матчы ЧС у гандболе

6
Беларусы згулялі ўнічыю з расейцамі ў стартавым матчы ЧС у гандболе
ФОТА: SPORT-EXPRESS.RU

Расейскія гандбалісты выступаюць без сцяга і гімна.

Мужчынская нацыянальная каманда Беларусі стартавала на чэмпіянаце свету ў гандболе з нічыёй у матчы супраць каманды Расеі - 32:32. Першынство праходзіць у Егіпце.

Пасля першага тайма лік таксама быў нічыйным (15:15). Самым выніковым на пляцоўцы быў гулец нацыянальнай каманды Беларусі Мікіта Вайлупаў, які забіў дзесяць галоў.

У сувязі з санкцыямі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) расейскія спартоўцы да 16 снежня 2022 года будуць выступаць на Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету без нацыянальнага сцяга і гімна.

У чэмпіянаце свету ўдзельнічаюць 32 нацыянальныя каманды. Першынство працягнецца да 31 студзеня. Дзейным чэмпіёнам свету ў гандболе з'яўляецца нацыянальная каманда Даніі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках