16 красавiка 2024, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея зноў на парозе нафтавай вайны

8
Беларусь і Расея зноў на парозе нафтавай вайны

Гутаркі ў бандыцкім стылі бескарысныя.

Паміж Беларуссю і Расеяй наспявае чарговы нафтавы канфлікт. Прычына 3,5 млрд расейскіх рублёў ($46,52 млн), якія "Гомельтранснафта Дружба" разлічвае атрымаць ад "Транснафты". Беларускае прадпрыемства лічыць гэтую суму сваімі "выпалымі" даходамі: 1 млрд расейскіх рублёў - недаатрыманы даход праз зніжэнне грузапатоку расейскай нафты ў мінулым годзе, а яшчэ 2,5 млрд - падвышэнне тарыфу на транзіт на велічыню ўведзенага беларускімі ўладамі экалагічнага падатку.

У Расеі ад такога павароту падзей не ў захапленні. "Транснафта" не спяшаецца згаджацца на выплаты. "Еўрарадыё" разабралася, што гэта за сумы, чаму беларуская старана мяркуе, што Расея зноў ёй павінна, а расейская старана з гэтым спрачаецца.

Размовы ў бандыцкім стылі бескарысныя

Расейская кампанія "Транснафта" называе падлікі "Гомельтранснафта Дружба" эканамічна неабгрунтаванымі. Зніжэнне транзіту расейскай нафты летась адбылося праз памяншэнне здабычы ў рамках угоды OPEC+, адзначаюць там. У планах было транспартаваць 50 млн тон, але выйшла на 4,54 млн тоны менш.

Каб зразумець, наколькі справядлівае патрабаванне "Гомельтранснафта Дружба" з юрыдычнага пункту гледжання, трэба азнаёміцца з тэкстам пагаднення транспартавання, адзначае старэйшы аналітык "Альпары Еўразія" Вадзім Ёсуб.

- Зразумела, што ў нас такія рэчы ніколі не публікуюцца. Адпаведна, ацаніць іх мы не можам. Калі ўмовамі пагаднення нічога такоўскага не прадугледжана, то размовы, што называецца, у бандыцкім стылі перспектывы не маюць, - кажа аналітык.

На думку экспэрта, без згоды Расеі падняць тарыфы Беларусь не зможа.

- Ці могуць быць розныя варыянты, калі гэта патрабаванне можа быць абгрунтаванае. Тут поле дзейнасці для юрыстаў. З аднаго боку, у дамове маглі быць прапісаны канкрэтныя аб'ёмы, а з другога, нават пры іх наяўнасці магла быць нейкая агаворка аб форс-мажоры.

Тады Расея магла б апеляваць да таго, што мы і б рады [прапампаваць больш], але вось пастанова OPEC+ праз падзенне коштаў, а падзенне коштаў праз пандэмію кавіда. А пандэмія кавіда - гэта форс-мажор.

Каб абараніць сваю праўду, Беларусь тэарэтычна можа звярнуцца ў суд ЕАЭС. Але перспектыў там няшмат. Тым больш спрачацца з Расеяй складана ва ўмовах, калі яна з'яўляецца адзіным крэдыторам і пастаўшчыком газу для Беларусі, практычна адзіным пастаўшчыком нафты.

Падатак беларускіх прадпрыемстваў павінны плаціць у Расеі?

Яшчэ 2,5 млрд расейскіх рублёў - гэта велічыня экалагічнага падатку, які са студзеня 2020 года ўведзены ў Беларусі для прадпрыемстваў, якія займаюцца транспартаваннем нафты і нафтапрадуктаў. Але, на думку "Транснафты", перакладаць падатак на яе няправільна. Маўляў, гэтыя выплаты ўзнікаюць у сувязі са зменай ўнутранага беларускага заканадаўства. Прычым тут расейская кампанія?

Пагадненнем аб транспартаванні нафты прадугледжана змяненне тарыфу на велічыню даляравай інфляцыі плюс фіксаваны адсотак. Паўторымся, дакумент гэта непублічны. Але наўрад ці ў ім у нейкім выглядзе могуць быць прадугледжаны плацяжы экалагічнага падатку, пра які было абвешчана толькі ў пачатку 2020 года.

- Добра спрабаваць сабраць грошы там, дзе іх можна сабраць. Думаю, тэхнічна гэтая актыўнасць - выкананне даручэнняў, якія ідуць з Адміністрацыі прэзідэнта. Наверсе так пастанавілі і аддалі распараджэнне. А Саўмін і прадпрыемства транспартавання нафты бяруць пад казырок і спрабуюць яго неяк выканаць. Наколькі ўдалая будзе гэтая спроба, яны не задумваюцца, бо не прынята спрачацца з пастановамі, прынятымі наверсе, - рэзюмуе аналітык. І зноў адпраўляе да юрыстаў, якія павінны ўважліва вывучыць тэкст пагаднення.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках