19 красавiка 2024, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Адбылося нешта беспаваротнае

19
Эканаміст: Адбылося нешта беспаваротнае
СЯРГЕЙ ЧАЛЫ
ФОТА: «ЖЫЦЦЁ-МАЛІНА»

Рэжым эканамічна нежыццяздольны.

Вядомы эканаміст Сяргей Чалы ў інтэрв'ю для канала «Жыццё-маліна» патлумачыў, чаму Расея дае грошы Лукашэнку, параўнаў беларусаў з тралейбусам з вядомага анекдота і распавёў пра магчымы дэфолт. Вытрымку з інтэрв'ю прыводзіць «Салiдарнасць».

Чаму пратэст ужо не суцішыцца

- Усё памянялася. У людзей іншае адчуванне. Усе ўжо ведаюць, што нас шмат, што меншасць у праціўніка. Гэта адчуванне і маральнай перавагі і таго, што мы перамаглі, але перамогу ў нас скралі, ужо нікуды не дзенецца.

Я рэальна не магу ўявіць, чаго хоча сёння ўлада? Давайце перавернем старонку? І што мы забудзем гэтыя 400 выпадкаў катаванняў і 30 тысяч людзей, якія прайшлі праз сістэму? Сур'ёзна? Так не бывае. У іх там год прымірэння. Прымірэння не бывае без пакаяння, хлопцы. Спачатку адно, потым іншае.

Адбылося нешта беззваротнае. Ужо назад дарогі няма. Уладзе вельмі хацелася б вярнуцца назад у 8 жніўня. Але гэта немагчыма. І мы і яны ўжо зрабілі вельмі шмат беззваротных рэчаў. Так, як раней ужо не будзе дакладна.

Колькі яшчэ можа існаваць рэжым Лукашэнкі?

- Прапала аўра легітымнасці Лукашэнкі. Той стан, у якім мы цяпер знаходзімся, не можа прадаўжацца доўга. Гэта ненармальны стан. Гэта напружаны стан чакання з абодвух бакоў. Краіна жыве ў крызісным рэжыме.

Эканоміка цяпер уся практычна ў паралічы, у стане чакання. Гэта ж бачна з таго, што гарызонт планавання імкліва скараціўся. У такой сітуацыі немагчымыя інвестыцыі, наогул ніякія, я ўжо не кажу пра замежныя. Хто ў сваім розуме будзе цяпер пашыраць бізнэс?

Для мяне напраўду дзіўна, што і так дастаткова доўга ўсё. Я бачу гераічныя дзеянні Нацбанку. Яму ж давялося перажыць і адток дэпазітаў, і набег на абменнікі, і золатавалютных рэзерваў яны сёлета 20% страцілі.

Спрабую зразумець, што адбываецца ў калідорах улады. І тое, што даносіцца адтуль... Ёсць пытанне, на якое няма адказу: чаго вы хочаце дамагчыся? Вы чакаеце, што Лукашэнку зноў палюбяць? Не, гэта беззваротна сышло. Што народ скажа: а мы ўсё забылі і даравалі? Таксама не будзе.

Калі адзіная тактыка - гэта гвалт і вы хочаце паўнавартаснага акупацыйнага рэжыму, то гэта нерэальна, бо гэта эканамічна нежыццяздольна. На такія дыктатуры трэба вельмі шмат грошай. Так жывуць альбо рэсурсныя краіны, альбо тыя, што кагосьці рабуюць. Дыктатура - гэта вельмі дорага.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках