19 красавiка 2024, Пятніца, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Ад каранавіруса ў Беларусі загінулі не менш за 20 тысяч чалавек

27
Экспэрт: Ад каранавіруса ў Беларусі загінулі не менш за 20 тысяч чалавек
ФОТА: TUT.BY

Дзяржорганы засакрэцілі ўсю статыстыку.

Дырэктар аналітычнага цэнтра EAST Андрэй Елісееў напісаў у «Фэйсбуку» пра тое, як можна палічыць колькасць загінулых ад каранавіруса ў Беларусі ў 2020-м.

Уласна, экспэрт ужо палічыў і заявіў, што смяротнасць у краіне за мінулы год склала не менш за 20 тысяч чалавек:

«Дзяржорганы засакрэцілі ўсю статыстыку аб смяротнасці і колькасці насельніцтва і не наважваюцца паведаміць жахлівую лічбу смерцяў ад каранавіруса ў выніку «самага паспяховага ў свеце падыходу». Выкарыстаем тры метады, каб ацаніць рэальную смяротнасць ад каранавіруса.

Аналіз смяротнасці медыцынскіх работнікаў. Паколькі агульная смяротнасць шматкроць прыніжаная, а смерці медработнікаў утаіць няпроста, у Беларусі выходзіць анамальна высокая доля смерцяў сярод медыкаў.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 1 студзеня 2021 года ад каранавіруса ў Беларусі памерлі 1 424 чалавекі. Доктар медыцынскіх навук Святлана Сарокіна сабрала (Міністэрства аховы здароўя такую статыстыку ўтойвае) спіс імёнаў памерлых медработнікаў падчас эпідэміі - 103 чалавекі на пачатак года, і ён быў відавочна няпоўным - нямала дапаўненняў у каментарах ад неабыякавых людзей (ужо 143). Адсюль вынікае, што медыкі нібыта склалі да 8-10% (і больш, залежыць ад паўнаты складзенага спісу) памерлых. У многіх краінах гэты паказчык звычайна складае менш за 1%.

Напрыклад, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Польшчы, летась ад каранавіруса памерлі 137 медработнікаў. Усяго ж ад каранавіруса, паводле звестак польскай статыстыкі, у 2020-м памерлі больш за 28 тысяч чалавек. Нават калі прыняць да ўвагі горшую сітуацыю з СІА ў Беларусі, смяротнасць медыкаў не можа перавышаць польскі паказчык у 15-20 разоў. Параўнанне колькасці смерцяў медыкаў у Беларусі і Польшчы дазваляе выказаць здагадку, што і агульная колькасць смерцяў ад каранавіруса наўрад ці вельмі моцна саступае агульнапольскаму паказчыку, то бок, напэўна перавышае 20 тысяч.

Зыходзячы з прыкладнага маштабу заніжэння смяротнасці (метад грубаваты, але апраўданы). За красавік-чэрвень праз ААН стала вядомая рэальная залішняя смяротнасць, якая, магчыма, склала блізу 6 700 чалавек. Пры гэтым афіцыйна ад каранавіруса на канец чэрвеня памерлі 392 чалавекі. Гэта значыць, статыстыка была прыніжаная прыкладна ў 17 разоў. Дапусцім, маштабы заніжэння смяротнасці захаваліся і ў 2-м паўгоддзі.

Хоць у 3-м квартале эпідэмія пайшла на спад, яе наступствы ў 4-м квартале былі відавочна самыя сур'ёзныя. Гора-кіраўнікі нават устанавілі новыя штучныя столі. Калі ў першую хвалю малявалі колькасць новых штодзённых выпадкаў не вышэйшай за 1 000, то ў другую хвалю столь узнялі да 2 000 (у рэальнасці магло быць 10 тысяч і больш). Максімальна дапушчальную колькасць намаляваных штодзённых смерцяў паднялі з 7 чалавек у першую хвалю да 10 у другую. Такім чынам, афіцыйная колькасць смерцяў да 1 студзені (1 424) перамнажаюцца на 17, што дае лічбу прыблізна 24 тысячы.

Экстрапаляцыя магілёўскіх звестак смяротнасці. Як ўсплыло праз недагляд мясцовых выканкамаўцаў, смяротнасць за студзень-лістапад 2020 года там перавысіла сярэдні паказчык за ўвесь (!) 2019-ы год на 16%. З улікам снежня (≈4700/3766), залішняя смяротнасць у горадзе за ўвесь год, магчыма, перавысіла «нармальны» паказчык на 25% і больш.

Дапусцім, Магілёў пацярпеў ад эпідэміі ў той жа ступені, што і агулам уся краіна (Міністэрства аховы здароўя ўтойвае рэгіянальныя звесткі). Экстрапалюючы велічыню залішняй смяротнасці (мін.+25%) у Магілёве з улікам агульнай смяротнасці ў краіне ў 2019 годзе (121 тысяча чалавек). Гэта дае лічбу блізу 151 тысячы чалавек, то бок, розніца - 30 тысяч чалавек.

Разам, кожны з трох метадаў ацэнкі паказвае на тое, што рэальная колькасць смерцяў ад каранавіруса ў Беларусі летась, імаверна, склала не менш за 20 тысяч чалавек, а магчыма і значна больш».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках