28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўраструктуры павінны ўмяшацца ў сітуацыю з рэжымам Лукашэнкі»

3
«Еўраструктуры павінны ўмяшацца ў сітуацыю з рэжымам Лукашэнкі»
ФОТА: DPA

Еўрапейская федэрацыя журналістаў выступіла з заклікам да АБСЕ, Рады Еўропы і Еўразвязу.

Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) выступіла з заявай, у якой заклікала міжнародную супольнасць запатрабаваць ад беларускіх уладаў вызвалення ўсіх затрыманых у краіне прадстаўнікоў медыяў, паведамляюць naviny.by.

У арганізацыі канстатавалі, што ў Беларусі «пачасціліся выпадкі крымінальнага пераследу журналістаў».

Яны звярнулі ўвагу на затрыманне 12 студзеня рэдактара journalby.com Андрэя Аляксандрава, а таксама на тое, што за кратамі «проста за выкананне сваёй працы» знаходзяцца яшчэ восем прадстаўнікоў медыяў: Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Кацярына Барысевіч, Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі, Пётр Слуцкі і Ксенія Луцкіна.

EFJ заклікала АБСЕ, Раду Еўропы і Еўразвяз умяшацца ў сітуацыю з рэжымам Лукашэнкі, каб забяспечыць неадкладнае вызваленне журналістаў».

«Мы яшчэ раз заклікаем міжнародную супольнасць запатрабаваць неадкладнага вызвалення нашых калегаў. Ператрус у рэдакцыі БелаПАН 14 студзеня паказвае, што прэзідэнт, чый статус ставіцца пад сумнеў, узмацняе рэпрэсіі. Мы заклікаем АБСЕ, Раду Еўропы і Еўрапейскі Звяз ужыць захады супраць тых, хто нясе адказнасць за фальсіфікацыі вынікаў выбараў і рэпрэсіі супраць грамадзян і журналістаў», - заявіў генеральны сакратар EFJ Рыкарда Гут'ерас.

Аляксандраў быў затрыманы 12 студзеня. «Указаны грамадзянін затрыманы ў сувязі з устанаўленнем датычнасці да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, якія адбыліся на тэрыторыі Менска», - паведаміла на наступны дзень афіцыйная прадстаўніца УСК Менску Кацярына Гарлінская.

Затрыманая таксама дзяўчына Аляксандрава Ірына Злобіна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках