19 красавiка 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удава Аляксандра Тарайкоўскага: Выказванні Карпянкова проста не ўкладваюцца ў галаве

15
Удава Аляксандра Тарайкоўскага: Выказванні Карпянкова проста не ўкладваюцца ў галаве
АЛЯКСАНДР ТАРАЙКОЎСКІ

Забойцы беларусаў павінны быць пакараныя.

Удава забітага Героя Беларусі Аляксандра Тарайкоўскага пракаментавала тэлеграм-каналу «Белсат» словы псіхапата Карпянкова пра яе мужа:

«П'яніца і дэбіл? У мяне проста няма слоў. Як так можна? Яны забілі мірнага грамадзяніна, а цяпер яшчэ і абражаюць яго. Яны ж так і не распачалі крымінальнай справы. Мала таго, выставілі раней [Тарайкоўскага] тэрарыстам».

Гэта проста жах, я не ведаю, што сказаць, не ведаю, як можна пракаментаваць такія словы. Проста жахліва. Я мяркую, што гэта проста генацыд. У мяне няма спадзяванняў на нейкае справядлівае развязанне справы цяпер.

А выказванні Карпянкова проста не ўкладваюцца ў галаве. Проста забіваюць людзей. Як далей жыць у гэтай краіне, як тут выхоўваць дзяцей?»

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках