29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладзечне мужчына напаў з нажом на міліцыянтаў

У Маладзечне мужчына напаў з нажом на міліцыянтаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА TUT.BY

Аднаго ўдарыў пяць разоў, другога параніў у нагу.

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 60-гадовага мужчыны, якога абвінавачваюць у тым, што ён з нажом напаў на двух міліцыянтаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Яго абвінавачваюць у замаху на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў у ахове грамадскага парадку, а таксама ў гвалце і пагрозе яго выкарыстанне да яго з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці.

30 жніўня мінулага году, блізу 16.20, два супрацоўнікі РАУС, праязджаючы на службовай машыне вуліцай Грамадаўскай у Маладзечне, убачылі нецвярозага мужчыну, які стаяў на абочыне і прадэманстраваў ім непрыстойныя жэсты пальцамі рук.

Міліцыянты спыніліся, а пасля таго, як адзін з іх адкрыў дзверы машыны, мужчына ўдарыў яго нажом у вобласць галавы і шыі. Міліцыянт схапіў нападніка за рукі, але той здолеў нанесці яму яшчэ не менш за пяць удараў нажом.

Другога міліцыянта мужчына параніў нажом у галёнку.

«Давесці свой злачынны намер да канца ён не змог з незалежных ад яго акалічнасцяў: яму надалі актыўны супраціў, а пацярпелым - своечасовую кваліфікаваную медыцынскую дапамогу», - паведамілі ў пракуратуры.

Крымінальная справа накіраваная ў суд, абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках