29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Нідэрландаў сышоў у адстаўку праз скандал з дзіцячымі дапамогамі

2
Урад Нідэрландаў сышоў у адстаўку праз скандал з дзіцячымі дапамогамі

Прэм'ер-міністр Марк Рутэ найбліжэйшым часам падасць афіцыйнае прашэнне аб адстаўцы.

Урад Каралеўства Нідэрландаў у поўным складзе сыходзіць у адстаўку праз скандал з дапамогамі на дзяцей. Пра гэта паведаміла ў пятніцу Нідэрландская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя (пераклад - ТАСС).

Паводле інфармацыі тэлеканала, прэм'ер-міністр Марк Рутэ найбліжэйшым часам падасць афіцыйнае прашэнне аб адстаўцы каралю Вілему-Александэру.

У сярэдзіне снежня мінулага года парламенцкі камітэт апублікаваў вынікі расследавання, якое сведчыць, што многія бацькі ў Нідэрландах былі памылкова абвінавачаныя ва злоўжыванні сістэмай дзіцячых дапамог. У дакуменце адзначаецца, што памылкі былі ў дачыненні як мінімум 9 тысяч сем’яў, аднак напраўду іх можа быць значна больш. Віна за сітуацыю ўскладаецца на міністраў, дзяржслужбоўцаў, дэпутатаў парламента і нават суды, якія не дапамаглі сем'ям, што апынуліся ў вельмі складаным фінансавым становішчы пасля таго, як іх абавязалі выплаціць атрыманыя раней сродкі назад у дзяржаўную казну.

Чарговыя ўсеагульныя выбары запланаваныя ў Нідэрландах на 17 сакавіка. Ніякіх зменаў у дачыненні да даты правядзення галасавання не чакаецца.

Чатыры партыі, якія ўваходзілі ў кіроўную кааліцыю, дамовіліся, што кабінет міністраў прадоўжыць функцыянаваць на добраахвотнай аснове ў пытаннях барацьбы з пандэміяй каранавіруса. Развязанне іншых пытанняў будзе адкладзенае да тых часоў, пакуль пасля сакавіцкіх выбараў не будзе сфармаваны новы ўрад.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках