28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі пачалі новае расследаванне аб дзейнасці Сарказі ў Расеі

2
У Францыі пачалі новае расследаванне аб дзейнасці Сарказі ў Расеі
НІКАЛЯ САРКАЗІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Афіцыйна дэталі справы пакуль не паведамляюцца.

Французская пракуратура пачала новае расследаванне аб меркаваным гандлі уплывам былым прэзідэнтам Францыі Нікаля Сарказі.

Расследаванне, пачатае Нацыянальнай фінансавай пракуратурай Францыі (PNF), тычыцца кансультатыўнай дзейнасці, якая праводзіцца Сарказі ў Расеі, паведамілі агенцтву AFP у пракуратуры.

Афіцыйна дэталі справы не паведамляюцца.

Паводле інфармацыі выдання Mediapart, гаворка ідзе пра кантракт, які Сарказі ўклаў з расейскай страхавой кампаніяй Рэса-Гарантыя ў 2019 годзе. Былы прэзідэнт Францыі павінен быў атрымаць 3 млн еўраў за наданне кансалтынгавых паслуг.

1 сакавіка суд павінен вынесці прысуд у рамках іншага судовага разбору ў справе аб карупцыі, у якой Сарказі рызыкуе атрымаць да чатырох гадоў турмы.

Нікаля Сарказі таксама выстаўленыя абвінавачванні ва ўдзеле ў «злачыннай супольнасці» паводле справы аб меркаваным фінансаванні Лібіяй ягонай выбарчай кампаніі ў 2007 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках