28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Калавур можа ўключыць друкарскі станок

7
Эканаміст: Калавур можа ўключыць друкарскі станок
ПАВЕЛ КАЛАВУР

Да друкавання пустой грашовай масы падштурхоўвае адміністрацыя Таракана.

Старэйшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іёсуб у інтэрв'ю «Белсату» адзначыў, што канфлікт паміж Нацыянальным банкам і прыхільнікамі запуску друкарскага станка існаваў заўсёды, але апошнім часам ён абвастрыўся.

За друкаванне грошай, магчыма, можа выступаць адміністрацыя Лукашэнкі, урад і дырэктары буйных прадпрыемстваў. Але Павел Калавур супраціўляецца гэтаму.

«Мы бачым, што і летась надавалася актыўная дапамога стратным прадпрыемствам, прадаўжала выкарыстоўвацца дырэктыўнае крэдытаванне. Аднак пакуль для такога крэдытавання выкарыстоўваліся запасы ўрада, атрыманыя за кошт прафіцыту бюджэту папярэдніх гадоў. Летась гэты прафіцыт актыўна марнаваўся: я думаю, што ён будзе цалкам змарнаваны да канца года. Неабходнасць сталай падтрымкі прадпрыемстваў ніхто не касаваў, таму тут павінна востра стаць пытанне аб запуску друкарскага станка», - заявіў старэйшы аналітык кампаніі «Альпары Еўразія».

Са слоў Вадзіма Іёсуба, звальненне Калавура, пра што даўно ходзяць чуткі, адназначна будзе сігналам, што неўзабаве ўлады пачнуць друкаваць грошы. Аднак гэта можа адбыцца і без адстаўкі кіраўніка Нацбанку.

«Пакуль ён супрацьстаіць лабіяванню. Але калі Калавур атрымае наўпроставы загад Лукашэнкі запусціць станок, і Лукашэнка не прыме ягонай адстаўкі, то сіл супрацьстаяць гэтаму ў Паўла Калавура не будзе, як і ў кожнага беларускага чыноўніка», - кажа экспэрт.

Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня прыняў з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калавура і свайго памочніка Валерыя Бельскага.

«Грошай сёння ў свеце мора. І тым больш нічым не забяспечаных, надрукаваных, укінутых і гэтак далей. Іх трэба неяк звязваць, усе ж гэта разумеюць», - заўважыў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках