20 красавiка 2024, Субота, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да санкцый ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі далучыліся пяць краін

12
Да санкцый ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі далучыліся пяць краін

У Еўразвязе адзначылі, што вітаюць гэтае рашэнне пяці еўрапейскіх краін.

Да санкцый Еўразвязу супраць Беларусі далучыліся пяць краін. Пра гэта 15 студзеня гаворыцца ў заяве Рады ЕЗ, піша «Гордон».

"Краіны-кандыдаты Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама дзяржавы Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю Ісландыя і Нарвегія далучыліся да гэтай пастановы Рады", - гаворыцца ў паведамленні.

У Еўразвязе адзначылі, што вітаюць пастановы гэтых краін, бо яны забяспечаць адпаведнасць іх нацыянальнай палітыкі пазіцыі ЕЗ.

З 9 жніўня ў Беларусі працягваюцца масавыя акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі галасавання на выбарах прэзідэнта.

Еўразвяз 2 кастрычніка ўвёў абмежавальныя меры супраць 40 асобаў, адказных за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў. 6 лістапада ЕЗ увёў санкцыі супраць Лукашэнкі і яшчэ 14 беларускіх чыноўнікаў. Да санкцый далучылася Украіна. 17 снежня ЕЗ увёў трэці пакет санкцый супраць Беларусі, абмежавальныя меры закранулі 29 чалавек і сем арганізацый.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках