Дзяржаблігацыі РФ абваліліся рэкордна за паўгода
8- 15.01.2021, 20:15
- 17,069
Няма попыту.
Рынак расейскай дзяржаўнай запазычанасці завяршыў першы тыдзень паўнавартасных таргоў на Маскоўскай біржы ў новым годзе рэкордным за паўгода падзеннем катыровак, піша finanz.ru.
Індэкс RGBI, які адсочвае кошты аблігацый федэральнай пазыкі, асеў на 1,1% (максімальную велічыню з апошняга тыдня чэрвеня) і аказаўся за крок ад новага мінімуму за 8 месяцаў, зачыніўшы сесію пятніцы на адзнацы 151,8 пункта.
6-гадовыя АФЗ 26207 патаннелі на 1,02% за тыдзень і 0,42% у пятніцу з ростам даходнасці да 5,75% гадавых; 10-гадовыя АФЗ 26218 спікіравалі на 1,5% за тыдзень і 0,47% у апошні гандлёвы дзень, а іх даходнасць абнавіла амаль 3-месячны максімум - 6,21% гадавых.
На продажы ўвесь тыдзень былі дылеры-нерэзідэнты, якія скідаюць дзяржпаперы ў невялікіх аб'ёмах, адзначаюць у ЖК «Лока-Інвест». Пры гэтым падтрымкі з боку попыту практычна няма.
«Дынаміка расейскіх дзяржаблігацый супадае з рухам коштаў на глабальным рынку», - указвае галоўны аналітык ПСБ Дзмітрый Манастыршын.