19 красавiка 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія курсы даляра і еўра вызначылі беларускія абменнікі 16 студзеня

Якія курсы даляра і еўра вызначылі беларускія абменнікі 16 студзеня

Дзе сёння больш выгодна набываць валюту?

Даляр і еўра таннеюць на гандлі 16 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы. Партал tut.by паглядзеў, якія курсы валютаў вызначылі абменнікі.

На гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы даляр знізіўся на 0,55% – да 2,5419 рубля, еўра ўпаў на 0,81% – да 3,0765 рубля. Звесткі на 10.20. Расейскі рубель знізіўся на 0,95% – да 3,4494 рубля за 100 расейскіх рублёў (звесткі на 10.30).

Найвышэйшы курс продажу банкамі даляра – 2,595 рубля (БПС-Сбербанк), а найніжэйшы – 2,555 рубля (Банк Рашэнне), 2,558 рубля (Paritetbank, Абсалютбанк, БСБ Банк).

Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка могуць адрознівацца курсы валютаў.

Больш выгодна здаваць амерыканскую валюту ў Франсабанку – 2,555 рубля.

Курс продажу банкамі еўра вышэйшы за ўсё ў БСБ Банку– 3,145 рубля, а ніжэйшы за ўсё – у Банку Рашэнне – 3,095 рубля.

Еўра выгодна здаваць у Беларусбанку – 3,09 рубля.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках