20 красавiка 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўная партыя Нямеччыны абрала новага лідара

6
Кіроўная партыя Нямеччыны абрала новага лідара

Стала вядома, хто будзе ўзначальваць Хрысціянска-дэмакратычны звяз (ХДЗ) пасля сыходу Меркель.

На з'ездзе Хрысціянска-дэмакратычнага звязу (ХДЗ), кіроўнай партыі Нямеччыны, абралі новага лідара – ім стаў 59-гадовы Армін Лашэт.

Як паведамляе dw.com, Лашэт, які з 2017 года ўзначальвае самую густанаселеную зямлю Нямеччыны Паўночны Рэйн-Вестфалія, катэгарычна выступае за прадаўжэнне курсу канцлеркі Ангелы Меркель.

Ангела Меркель абяцае сысці з пасады кіраўніцы ўрада пасля парламенцкіх выбараў, прызначаных на 26 верасня 2021 года. Паводле традыцыі новы кіраўнік партыі павінен павесці ХДЗ на выбары, а ў выпадку перамогі – заняць пасаду канцлера Нямеччыны.

Аднак на гэты момант невядома, ці ўзначаліць лідар ХДЗ выбарчы спіс і ці стане кандыдатам на пасаду кіраўніка ўрада.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках