У Берасцейскай вобласці паспрабаваў застрэліцца жаўнер-памежнік
- 16.01.2021, 14:28
- 19,618
Ён быў у патрулі для праверкі дакументаў.
У Берасцейскай вобласці паспрабаваў застрэліцца жаўнер-памежнік. Здарэнне адбылося 15 студзеня.
«Жаўнер тэрміновай службы, які служыў у Пінскім памежатрадзе, паспрабаваў застрэліцца ў патрулі для праверкі дакументаў», - паведамляе Памежны камітэт.
У гэты момант ён знаходзіўся ў патрулі для праверкі дакументаў на ўезд у памежную паласу. На месца здарэння прыбыла хуткая медыцынская дапамога і была выкліканая следча-аператыўная група.
Хлопец - ураджэнец Барысава, служыў з траўня 2020 года ў органах памежнай службы. З лістапада ён служыць на памежным пасту «Мутвіца». Па службе характарызуецца станоўча.