29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Апошні ледавіковы перыяд пачаўся не праз метэарыт

2
Навукоўцы: Апошні ледавіковы перыяд пачаўся не праз метэарыт

Аўстрыйскія даследчыкі вызначылі дату пачатку апошняга ледніковага перыяду.

Аўстрыйскія навукоўцы ўстанавілі дакладную дату пачатку апошняга ледніковага перыяду і заявілі аб тым, што яго прычынай быў зусім не метэарыт, паведамляе zn.ua. Са слоў даследнікаў, падзенне метэарыта адбылося на 50 гадоў пазней за пачатак ледавіковага перыяду.

Позні дрыяс, распачаты прыкладна 12900 гадоў таму і праіснаваўшы амаль 1200, гадоў быў перыядам экстрэмальных кліматычных умоў. Рэзкае пахаладанне наступіла тады практычна цягам некалькіх гадоў і перапыніла алердскае пацяпленне, калі на Зямлі ўстанавіўся клімат, блізкі да сённяшняга.

Навукоўцы здолелі ўстанавіць пачатак апошняга ледавіковага перыяду з хібнасцю прыкладна 100 гадоў. Але, як адзначыў кіраўнік новага даследавання Крыстоф Шпетль, за 100 гадоў магло адбыцца шмат падзей. Таму навукоўцы наважылі ўдакладніць дату надыходу ледавіковага перыяду, вывучыўшы пробы лёду, сабраныя ў пячорах Кітая, Індыі, Узбекістана, Бразіліі ды Гішпаніі пробы нацёчных адкладаў.

Выявілася, што пахаладанне пачалося ў Паўночнай Амерыцы 12 870 гадоў таму, а адтуль рух атмасферных і акіянічных мас распаўсюдзіў яго на поўдзень. Такія здагадкі даследчыкі выказвалі і раней, але пераканаўчых доказаў гэтаму не было. У канцы ледавіковага перыяду працэс ішоў у зваротным кірунку, пачаўшыся ў Паўднёвым паўшар'і і распаўсюдзіўшыся на поўнач.

Навукоўцы таксама зняпраўдзілі адну з гіпотэз наступу ледавіковага перыяду. У 2012 годзе даследчыкі знайшлі на дне мексіканскага возера адклады, якія даводзяць падзенне на Зямлю ў пачатку позняга дрыясу метэарыта, які мог паўплываць на змяненне клімату. Пазней гэтая тэорыя была пацверджаная і іншымі знаходкамі. Аднак мяркуецца, што падзенне метэарыта адбылося 12 820 гадоў таму, гэта значыць, на 50 гадоў пазней устаноўленай дакладнай даты пачатку пахаладання. І акрамя таго, як адзначаюць навукоўцы, у момант меркаванага сутыкнення ў Грэнландыі не было выяўлена значных змен клімату.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках