29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі суд правоў чалавека прыняў скаргу Навальнага супраць РФ

3
Еўрапейскі суд правоў чалавека прыняў скаргу Навальнага супраць РФ

Расейскі палітык дамагаецца распачынання крымінальнай справы паводле факта атручвання.

Еўрапейскі суд правоў чалавека (ЕСПЧ) прыняў скаргу расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага праз адмову ўладаў РФ расследаваць яго атручэнне. Пра гэта 16 студзеня ён паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter, піша gordonua.com.

«12 студзеня ЕСПЧ прыняў нашу скаргу на адмову распачынаць крымінальную справу паводле факта атручвання», - заявіў Навальны.

13 студзеня Навальны заявіў, што адчувае сябе амаль здаровым, а таму гатовы вяртацца ў Маскву і ўжо набыў квіткі. У той жа дзень стала вядома, што з 29 снежня 2020 года ён месціцца ў федэральным вышуку ў Расеі. Федэральная служба выканання пакаранняў РФ заявіла, што «распачне ўсе дзеянні» для затрымання апазіцыянера.

Навальны са жніўня 2020 году праходзіў лячэнне і рэабілітацыю ў Нямеччыне. Самалёт, на якім ён ляцеў з Томска ў Маскву, экстранна сеў у Омску 20 жніўня праз пагаршэнне стану палітыка. Навальны спачатку знаходзіўся ў шпіталі ў Омску, а 22 жніўня яго даставілі ў берлінскую клініку «Шарытэ».

Нямецкі ўрад 2 верасня паведаміў, што ў арганізме Навальнага знайшлі сляды рэчыва, падобнага складам на «Навічок». Біялагічны матэрыял, адабраны ў палітыка, даследавала спецыяльная лабараторыя ўзброеных сіл Нямеччыны. Факт атручвання Навальнага атрутай з групы «Навічок» пацвердзілі таксама лабараторыі ў Францыі і Швецыі.

Навальны быў у коме 18 дзён. 22 верасня палітыка выпісалі з клінікі.

30 кастрычніка адвакаты Навальнага звярнуліся ў ЕСПЧ праз адмову расейскіх следчых пачынаць крымінальную справу праз атручванне палітыка. Адвакатка Навальнага Вольга Міхайлава распавяла, што скарга была пададзеная ў ЕСПЧ 21 жніўня. Пазней юрысты ўнеслі ў яе дапаўненні.

Са слоў Міхайлавай, адвакаты патрабавалі, каб суд прызнаў парушэнне з боку Расеі арт. 2 Еўрапейскай канвенцыі ў правах чалавека (права на жыццё).

14 снежня было апублікаванае расследаванне Bellingcat, The Insider, CNN і Der Spiegel, у якім паведамлялася, што Навальнага атруціла група супрацоўнікаў ФСБ. Паводле звестак следчых, гэта была другая за два месяцы спроба атручвання - пры першай, у ліпені 2020-га, пацярпела жонка апазіцыянера Юлія. Палітык сказаў, што ведае імёны атрутнікаў. Апазіцыянер падкрэсліў, што ўважае замах на сябе тэрарыстычным актам, арганізаваным ФСБ на загад прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках