19 красавiка 2024, Пятніца, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, чаму людзі адчуваюць «спінай» чужы погляд

2
Навукоўцы распавялі, чаму людзі адчуваюць «спінай» чужы погляд

Гэтая асаблівасць праяўляецца адчуваннямі ў патыліцы.

Навукоўцы распавялі пра тое, чаму людзі валодаюць дзіўнай здольнасцю адчуваць «спінай» чужы погляд. Высвятляецца, за гэты феномен адказвае складаная нейронная сетка, піша lenta.ua.

Чалавек адчувае погляд іншага перыферыйным зрокам. Праяўляецца гэтая асаблівасць паколваннем у патыліцы і пачуццём хвалявання. Прычым, непрыемныя адчуванні знікаюць, калі чалавек адвёў вочы. Аналагічная сістэма прысутнічае ў іншых млекакормячых, але ў іх яна функцыянуе менш дакладна. Калі людзі не ў стане зразумець, куды глядзіць чалавек, яны аўтаматычна ўспрымаюць гэта як патэнцыйную пагрозу і адчуваюць чужы погляд на сабе. Пры гэтым адвядзі старонні погляд на некалькі градусаў, як страх знікне. Зрэшты, ён вяртаецца пры першым сумневе.

Колін Кліфард з Цэнтра зроку Сіднэйскага ўніверсітэта перакананы, што калі чалавек не можа вызначыць, куды звернуты позірк іншых людзей, то аўтаматычна ўважае, што на яго. Між тым псіхолагі мяркуюць, што феномен адчуваць чужы погляд накіраваны на ўменне прыстасавацца да зменаў навакольнага свету. Таксама гэта прыкмета залежнасці людзей адзін ад аднаго, якая паказвае на імкненне да сацыялізацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках