19 красавiка 2024, Пятніца, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар федэрацыі хакея Латвіі: Мы можам правесці ЧС-2021 самастойна

2
Генеральны сакратар федэрацыі хакея Латвіі: Мы можам правесці ЧС-2021 самастойна

Яшчэ месяц таму Латвія напісала ліст у IIHF, патлумачыўшы, што гэта магчыма.

Генеральны сакратар федэрацыі хакея Латвіі Віестурс Казіёлс паведаміў, што краіна можа правесці ЧС-2021 самастойна, калі пабудуе хуткаўзведзеную арэну, але пры гэтым усё залежыць ад пастановы IIHF, піша by.tribuna.com.

«Тэарэтычна Латвія можа правесці чэмпіянат свету. Месяц таму мы напісалі ліст у IIHF, патлумачылі, пры якіх умовах гэта магчыма.

Мы павінны ў вельмі кароткі час пабудаваць хуткаўзведзеную арэну, накшталт тых, дзе праходзяць матчы «Зімовай класікі».

Мы можам гэта зрабіць, але ўсё залежыць ад таго, што вырашыць у канцы студзеня IIHF», - сказаў Казіёлс.

Турнір павінен прайсці ў Менску і Рызе з 21 траўня да 6 чэрвеня. Пры гэтым Латвія адмаўляецца прымаць чэмпіянат разам з Беларуссю праз палітычную сітуацыю ў краіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках