23 красавiка 2024, aўторак, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, што будзе ў першых дэкрэтах Джо Байдэна

5
Стала вядома, што будзе ў першых дэкрэтах Джо Байдэна

Палітык падпіша блізу 10 дэкрэтаў адразу пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША.

Новаабраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн плануе адразу пасля ўступлення на пасаду падпісаць блізу дзесяць дэкрэтаў. Пра гэта паведаміў будучы кіраўнік апарата Белага дома Рон Клейн у суботу, 16 студзеня. Паводле ягоных слоў, гаворка ідзе пра такія «крызісы, якія патрабуюць прыняцця тэрміновых захадаў», як пандэмія каранавіруса і аднаўленне эканомікі, паведамляе dw.com.

Дэкрэты будуць таксама тычыцца такіх тэм, як пераадоленне наступстваў змены клімату і барацьба з дыскрымінацыяй, растлумачыў далей Клейн. Ён адзначыў, што Байдэн не толькі імкнецца выправіць "сур'ёзныя памылкі", дапушчаныя дзейным прэзідэнтам Дональдам Трампам, але і мае намер садзейнічаць далейшаму развіццю краіны.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Джо Байдэн заяўляў, што мае намер у першы ж дзень свайго прэзідэнцкага кіравання скасаваць зладжаны за Трампам выхад ЗША з Парыжскага пагаднення аб клімаце і ўведзеную ім жа забарону на ўезд у ЗША для грамадзян сямі пераважна мусульманскіх краін.

Узмоцненыя меры бяспекі пасля штурму Капітолія

7 студзеня Кангрэс ЗША афіцыйна зацвердзіў дэмакрата Джо Байдэна на пасадзе наступнага прэзідэнта ЗША, на якую палітык павінен заступіць 20 студзеня. Байдэн набраў больш за 270 зацверджаных Кангрэсам галасоў выбарцаў.

6 студзеня супольнае пасяджэнне абедзвюх палат Кангрэса, падчас якога павінны былі быць зацверджаныя вынікі галасавання ў Калегіі выбарцаў, было перапыненая праз масавыя беспарадкі на Капіталійскім узгорку, учыненыя тысячамі прыхільнікаў Трампа. Агрэсіўна настроеныя пратэстоўцы ўварваліся ў будынак Кангрэса, паліцыі давялося эвакуаваць заканадаўцаў. Паведамляецца, што падчас беспарадкаў загінулі не менш за чатыры чалавекі. Для навядзення парадку да Капітолія была накіраваная Нацыянальная гвардыя ЗША.

Цырымонія ўступлення Джо Байдэна на пасаду пройдзе пры ўзмоцненых мерах бяспекі. Акрамя тысяч паліцэйскіх будуць задзейнічаны больш за 20 тысяч жаўнераў Нацыянальнай гвардыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках