29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Чэхіі вітаў пастанову Škoda адмовіцца ад спонсарства хакейнага ЧС у Менску

14
Кіраўнік МЗС Чэхіі вітаў пастанову Škoda адмовіцца ад спонсарства хакейнага ЧС у Менску
ФОТА: ЕРА

Найлепшая рэклама - мець рэпутацыю прыстойных людзей.

Міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петржычак вітаў пастанову аўтаканцэрна Škoda адмовіцца ад спансавання чэмпіянату свету ў хакеі 2021, калі ён адбудзецца ў Менску, паведамляюць naviny.media.

«Дзякую Škoda. Рады, што флагман нашых фірмаў наважыў не падтрымліваць збіццё дзяўчат і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Найлепшая рэклама - мець рэпутацыю прыстойных людзей», - напісаў Петржычак на сваёй старонцы ў «Твітэры».

«Мы ганарымся быць партнёрам чэмпіянату свету ў хакеі ўжо 28 гадоў. Але мы таксама паважаем і прасоўваем правы чалавека. Такім чынам, Škoda адмовіцца ад спонсарства чэмпіянату свету ў хакеі 2021, калі пацвердзіцца, што Беларусь будзе суарганізатарам гэтага мерапрыемства», - гаворыцца ў паведамленні кампаніі ад 16 студзеня.

Брэнд мужчынскі касметыкі Nivea Men, які рэгулярна спансуе ЧС у хакеі, абвясціў, што адмовіцца ад спонсарства, калі матчы чэмпіянату будуць праходзіць у Беларусі: «Nivea Men выступае за павагу, адзінства і супраць усіх формаў дыскрымінацыі і гвалту. Ацэньваючы сітуацыю, мы пастанавілі не спансаваць чэмпіянат свету ў хакеі 2021, калі пацвердзіцца, што яго будзе прымаць у тым ліку і Беларусь. Мы ўжо апавясцілі ІІХФ аб нашай пастанове і будзем уважліва сачыць за абмеркаваннямі».

Устурбаванасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі выказаў яшчэ адзін спонсар ЧС - швайцарскі вытворца гадзін Tissot.

Першынство павінна прайсці з 21 траўня да 6 чэрвеня ў Менску і Рызе, аднак праз палітычную сітуацыю ў Беларусі Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) можа знайсці замену беларускай сталіцы.

За перанос ЧС з Менска альбо байкот турніру раней выказаліся хакейныя функцыянеры і палітыкі Латвіі, Фінляндыі, Чэхіі, Даніі, Нарвэгіі, Швэцыі. Каманды гэтых краін уваходзяць у топ-дывізіён сусветнага першынства.

Латвійская хакейная асацыяцыя прапанавала правесці ўсе матчы ЧС у сваёй краіне. Разглядаюцца таксама варыянты з удзелам Даніі і Славакіі. Канчатковую пастанову ІІХФ плануе прыняць да 27 студзеня.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках