19 красавiка 2024, Пятніца, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн упершыню ў гісторыі ЗША ўвёў навукоўцаў у кабінет міністраў

2
Байдэн упершыню ў гісторыі ЗША ўвёў навукоўцаў у кабінет міністраў

Новы прэзідэнт заявіў, што ягоная адміністрацыя будзе кіравацца навукай і праўдай.

Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прадставіў у суботу сваю каманду дарадцаў у навуковай сферы, заявіўшы, што ягоная адміністрацыя будзе кіравацца «навукай і праўдай», паведамляе «Голас Амерыкі».

Байдэн упершыню ў гісторыі Белага дома падвысіў пасаду навуковага дарадцы да ўзроўню чальца Кабінета міністраў. Абраны прэзідэнт высунуў на пасаду дырэктара Управы ў палітыцы ў галіне навукі і тэхналогій Эрыка Ландэра, матэматыка, генетыка і біёлага. Прадстаўляючы Ландэра, Байдэн ахарактарызаваў яго як «аднаго з самых бліскучых людзей, якіх я ведаю».

Абраная віцэ-прэзідэнка Камала Харыс падчас прэзентацыі каманды навукоўцаў Белага дома ўзгадала пра сваю памерлую маці, якая займалася навуковымі даследаваннямі ў галіне анкалагічных захворванняў, і навучыла яе крытычна думаць.

«Навука, якая стаіць за зменай клімату - гэта не падман. Навука, якая вывучае вірус, бесстаронняя. Прымяняюцца адны і тыя ж законы, адны і тыя ж доказы з'яўляюцца праўдзівымі, незалежна ад таго ці прымаеце вы гэта ці не», - заявіла Харыс.

Эрык Ландар - дырэктар-заснавальнік Інстытута Брода Масачусэцкай лякарні агульнага профілю, прафесар біялогіі Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута (MIT) і прафесар сістэмнай біялогіі Гарвардскай медыцынскай школы. Ён быў вядучым аўтарам першага артыкула, у якім даследчыкі апісалі будова чалавечага геному.

Абраны прэзідэнт таксама запрасіў у навуковую каманду Белага дома доктара Фрэнсіса Колінза, дырэктара Нацыянальнага інстытута здароўя, які разам з Ландэрам вывучаў геном чалавека. Байдэн прызначыў сустаршынямі Рады ў навуцы і тэхналогіях пры прэзідэнце дзвюх выдатных навукоўвак. Раду узначаляць хімік-тэхнолаг, лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў хіміі 2018 года Франсэс Арнольд і Марыя Зубер, віцэ-прэзідэнт MIT у даследаваннях і прафесар геафізікі.

Пасада дырэктара ў палітыцы ў галіне навукі і тэхналогій патрабуе зацвярджэння Сэнатам.

На пасаду намесніка дырэктара ў палітыцы ў галіне навукі і тэхналогій абраны прэзідэнт намінаваў сацыёлага Алондру Нэльсан з Прынстанскага ўніверсітэта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках