24 красавiка 2024, Серада, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр вядомы гісторык і абаронца беларускай мовы Леанід Лыч

4
Памёр вядомы гісторык і абаронца беларускай мовы Леанід Лыч
Фото: budzma.by

У доктара гістарычных навук быў каранавірус.

Доктар гістарычных навук Леанід Лыч лекаваўся каранавірусу ў 2-й менскім шпіталі. 8 лютага Леаніду Лычу мела споўніцца 92 гады.

Пра ягоную сьмерць паведаміла старшыня ТБМ Алена Анісім:

«Толькі што прыйшла чарговая сумная вестка: Леанід Лыч пакінуў гэты свет. Усе гады незалежнасці Беларусі спадар Леанід выступаў яе непахісным абаронцам. Ён не шкадаваў сіл і пісаў шмат артыкулаў пра важнасць беларускай мовы і абароны нашай культуры. Нам застаюцца яго кнігі, яго выступы. Нам застаецца яго клопат пра Бацькаўшчыну. Адыходзяць магікане беларускай справы. Наша ўдзячнасць і светлыя ўспаміны!»

Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Менскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафэсар.

Дасьледаваў пытаньні сацыяльна-клясавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX–XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагодзьдзі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках